Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Леніна – са Сталіным і Лукашэнкам


Адзіная на ўвесь горад расьцяжка, 7 лістапада
Адзіная на ўвесь горад расьцяжка, 7 лістапада

Прадстаўнікі камуністычных партый Віцебску ўсклалі вянкі да помніка Леніну. Іншых мерапрыемстваў улады не дазволілі.

На віцебскай плошчы Леніна каля 11-й раніцы сабралася некалькі дзесяткаў людзей, пераважна пажылога веку. У асноўным гэта былі прадстаўнікі КПБ і ПКБ.

Каля трох дзесяткаў жахароў Віцебску сабраліся на плошчы Леніна

Сьцягоў, як бывала раней у дзень 7-га лістапада, прысутныя не ўздымалі. Як распавёў старшыня абласной арганізацыі ПКБ Мікалай Селівашка, гарвыканкам забараніў партыйцам сёньня праводзіць мітынг – дазволіў толькі ускласьці кветкі да помніка.

Мікалай Селівашка
Спадар Селівашка працытаваў адмову, атрыманую з ідэалягічнага аддзелу віцебскага гарвыканкаму, дзе напісана, што мітынг на плошчы Леніна ў плян сьвяточных мерапрыемстваў ня ўключаны. Між там на штогадовы гарадзкі ўрачысты сход прадстаўнікоў “апазыцыйныз камуністаў” гарадзкія ўлады не запрасілі таксама.

Не было сёньня і традыцыйнага канцэрту на плошчы Свабоды – там працаваў выяздны кірмаш, які адбываецца ў Віцебску штосуботы. Пра тое, што 7-га лістапада -- усё-ткі не звычайная для пэўнай катэгорыі грамадзян дата, сьведчыла адзіная на ўвесь горад расьцяжка на вуліцы Леніна, і вывешаныя паўсюль дзяржаўныя сьцягі.


Паколькі наяўнасьць сьцягоў у прысутных на плошчы леніна была б кваліфікаваная міліцыянтамі як недазволены мітынг, яны абмежаваліся партрэтамі выбітных, на іхны погляд, дзеячоў. Такіх партрэтаў было два: вялікі каляровы партрэт Сталіна і драбнейшы ў разы партэрэт Аляксандра Лукашэнкі. Партрэты прысутныя перадавалі з рук у рукі ды ахвотна зь імі фотаграфаваліся.

7-га лістапада – з Лукашэнкам

… і са Сталіным

Пакуль сябры КПБ пазіравалі фатографам, прадстаўнікі ПКБ раздавалі ахвотным газэту “Товарищ” і бюлетэнь “Свабодная думка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG