Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грызлоў вітае намер Менску


Барыс Грызлоў
Барыс Грызлоў

Сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў сёньня вітаў стварэньне ў Нацыянальным сходзе Беларусі спэцыяльнай рабочай групы, якая зоймецца падрыхтоўкай да разгляду зваротаў парлямэнтаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Ён лічыць, што гэта “наблізіць нашых беларускіх калегаў да прыняцьця неабходнага рашэньня”.

“Гэтага рашэньня чакаюць жыхары дзьвюх гэтых дзяржаваў”, — падкрэсьліў сьпікер. — “Калі нашым беларускім калегам у межах дзейнасьці рабочай групы спатрэбіцца якое-небудзь садзейнічаньне з боку дэпутатаў Дзяржаўнай Думы, дык мы, безумоўна, гатовыя аказаць такую дапамогу”, — паабяцаў Грызлоў.

Учора беларускі парлямэнт стварыў рабочую групу ў складзе 12 чалавек, якія 17—20 лістапада наведаюць Тбілісі, Сухумі і Цхінвалі. Напрыканцы лістапада гэтыя дэпутаты маюць намер паехаць “па дадатковую інфармацыю” ў Маскву.

Парлямэнты Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі зьвярнуліся да кіраўніцтва Беларусі з просьбаю прызнаць дзяржаўны сувэрэнітэт гэтых рэспублік. Дагэтуль незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі прызналі толькі Расея, Нікарагуа і Вэнэсуэла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG