Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворцы лекаў адмаўляюцца камэнтаваць заявы Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка назваў фармацэўтычныя кампаніі супэркарумпаванымі структурамі: “Я ведаю, што адбываецца ў гэтым супэркарумпаваным, бандыцкім асяродку вытворчасьці лекаў”. Што думаюць з нагоды гэтага выказваньня беларускія вытворцы лекаў?

Прэсавы сакратар Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасьці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялягічнай прамысловасьці “Белбіяфарм” Міхаіл Бондараў выказаў такое меркаваньне:

“Я думаю, па камэнтар трэба зьвяртацца да аўтара. Я ня маю права камэнтаваць словы кіраўніка дзяржавы. У мяне няма ні паўнамоцтваў, ні права. На бытавым узроўні абмяркоўваць гэта? Дык, я думаю, тады б вы не тэлефанавалі мне афіцыйна”.

У складзе канцэрну “Белбіяфарм” — 20 прадпрыемстваў і арганізацый. Прадпрыемствы канцэрну вырабляюць каля 600 найменьняў лекавых сродкаў, гэта больш за 90% усіх беларускіх лекаў. Штогод 45% прадукцыі ідзе на экспарт, прэпараты канцэрну пастаўляюцца ў 22 краіны сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG