Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Сёньня запішчалі па-сьвінячы. А заўтра замурлыкаем ці замычым?


Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка
Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праблема вакол “сьвінога” грыпу і паніка ў зьвязку з гэтым створаны штучна і ў тым ліку справакаваны вытворцамі лекаў, - паведамляе Інтэрфакс.

“Гэта грып, няхай сабе й сьвінячы, - гэта не чума і халера, ён вылечны”, - заявіў А.Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў ў Кіеве пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

"Я ведаю, што адбываецца ў гэтым супэркарумпаваным, бандыцкім асяродку вытворчасьці лекаў”, - сказаў беларускі прэзыдэнт. “Яшчэ нядаўна гаварылі з нагоды “птушынага” грыпу. Напэўна, усе ўжо прадалі (лекі – ІФ). Сёньня запішчалі па-сьвінячы. А заўтра, напэўна, замурлыкаем ці замычым?” – адзначыў А. Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG