Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна больш свабодная за Беларусь і больш карумпаваная


Аб гэтым сьведчыць параўнаньне пазыцыяў абедзьвюх краін у міжнародных рэйтынгах 2009 году.

Сёлета праваабарончая арганізацыя “Freedom House” выпусьціла штогадовы агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў у сьвеце. Дакумэнт называецца “Свабода ў сьвеце 2009” і аналізуе стан свабоды ў 193 краінах. Беларусь зноў названая ў ліку несвабодных краінаў (усяго такіх 42). Украіна трапіла ў лік свабодных (усяго такіх 89)

Паводле рэйтынгу свабоды прэсы ў 2009 годзе, складзеным Міжнароднай арганізацыяй “Reporters without Borders”, Украіна займае 87-е месца ў сьвеце, а Беларусь – 154-е.

Паводле складзенага Сусьветным банкам рэйтынгу “Doing Business 2009” аб умовах вядзеньня бізнэсу ў 181-й краіне, Беларусь названая ў чацьвёрцы найбольш пасьпяховых краін-рэфарматараў. У параўнаньні з папярэднім годам Беларусь паднялася са 115-га на 85-е месца. Украіна ў гэтым рэйтынгу займае 146-е месца, падняўшыся на чатыры прыступкі ў параўнаньні з папярэднім годам.

І, нарэшце, паводле сусьветнага рэйтынгу карумпаванасьці за 2009 год, складзеным міжнароднай структурай “Transparency International”, Беларусь мае рэйтынг 3,4, а Ўкраіна – 4,3 і прызнаная самай карумпаванай краінай у Садружнасьці Незалежных дзяржаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG