Гэта вынікае з дасьледаваньня “5 фактаў пра ўкраінцаў”, праведзенага міжнароднай дасьледніцкай агенцыяй “IFAK Ukraine” (“ІФАК Украіна”). Досьлед быў прэзэнтаваны сёньня ў агенцыі “Інтэрфакс-Украіна”.
Паводле дасьледаваньня, 26% апытаных лічаць Польшчу найбольш дружалюбнай краінай (пры тым на захадзе краіны 29% ад колькасьці апытаных у гэтым рэгіёне, а на ўсходзе — 23%). Разам з тым, сярод краін, якія найбольш пазытыўна цяпер ставяцца да ўкраінцаў, Расею назвалі толькі 17% рэспандэнтаў (23% ад апытаных на ўсходзе Украіны і толькі 9% на захадзе).
7% рэспандэнтаў назвалі Грецыю, а Францыю і Грузію — 4% і 3% адпаведна. Яшчэ 31% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у дасьледаваньні, ня здолелі вызначыцца з адказам.
Разам у дасьледаваньні, якое праводзілася з 1 па 10 кастрычніка, апыталі 1500 чалавек ва ўзросьце ад 18 да 60 гадоў. Статыстычная памылка выбаркі складае 3,5%.