Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9-ты шпіталь: “Ніхто вам праўду ня скажа”


“Свабода” патэлефанавала ў прыёмнае аддзяленьне 9-га шпіталя, спадзеючыся дазнацца новай інфармацыі пра хворых на вірусную пнэўманію. Але пытаньні супрацоўніца шпіталя ўспрыняла са зьдзіўленьнем.

Прыёмнае аддзяленьне: “І што, вы хочаце, каб я вам нешта расказала? Вы ж ведаеце, што гэтая інфармацыя не распаўсюджваецца“.

Карэспандэнтка: “Можа, вы падкажаце, да каго па інфармацыю зьвярнуцца?”

Прыёмнае аддзяленьне: “Зь якой нагоды? Нехта вам будзе расказваць, колькі людзей памірае? Сумняюся, ніхто вам гэткую інфармацыю ня дасьць. Сьмешна… Даможацеся праўды… Ніхто вам праўду ня скажа. Нават мы ня ўсё ведаем. У інтэрнэце чытайце. Я таксама адкрыла інтэрнэт і пачытала, вось і ўсё. І гэтым задаволілася”.

Карэспандэнтка: “Ну, вы можаце пацьвердзіць тое, што ў інтэрнэце прачыталі?”

Прыёмнае аддзяленьне: “Чаго я буду пацьвярджаць? Хм. Значыць, праўда, калі пішуць. Сёньня па радыё перадаюць — паслухайце праўду. Самая дакладная інфармацыя — там”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG