Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: у лістападзе Беларусь чакае поўнай адмены санкцый


Уладзімер Макей на форуме “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”
Уладзімер Макей на форуме “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”

Беларусь чакае ад Рады Эўразьвязу ў лістападзе поўнага скасаваньня санкцыяў, – заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі У.Макей на адкрыцьці форуму “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”.

Агенцтва БЕЛТА цытуе Ўладзімера Макея:

“Нельга адначасова працягваць адну руку для палітычнага дыялёгу, а другой чыніць перашкоды ў разьвіцьці гандлёва-эканамічных сувязяў і кантактаў паміж людзьмі”.

У.Макей таксама адзначыў, што жорсткі гандлёвы рэжым, а таксама той факт, што грамадзяне Беларусі адзіныя ва ўсёй Усходняй Эўропе павінны плаціць за шэнгенскія візы 60 эўра, зьяўляецца фактарам, які фармуе нэгатыўныя адносіны ў беларускім грамадзтве”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG