Як паведамляе афіцыйны сайт Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь, сёньня раніцай Хэнлан у прыватнай размове з кіраўніком Фэдэрацыі Уладзімерам Навумавым заявіў аб спыненьні супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай.
Сваё рашэньне Хэнлан матываваў сваім маральна-псіхалягічным станам.
“Пасьля доўгіх і працяглых роздумаў, я прыйшоў да высновы, што для каманды і яе вынікаў будзе лепш, калі я ўсё ж пайду... Я веру ў будучыню беларускага хакею і шчыра жадаю ўдачы вашай камандзе на Алімпіядзе і чэмпіянаце сьвету”, -- пракамэнтаваў Хэнлан сваю адстаўку прэсавай службе Фэдэрацыі.
Нагадаем, 20 кастрычніка Хэнлан быў накіраваны ў адстаўку з пасады галоўнага трэнэра менскага “Дынама”, але яго папрасілі застацца на чале нацыянальнай зборнай. 26 кастрычніка падчас прамога эфіру на тэлеканале ОНТ ток-шоў “Выбар” Глен Хэнлан абверг словы Уладзімера Навумава, які заявіў, што Хэнлан прасіў аб адстаўцы. Канадзец у эфіры сказаў, што ніколі не прасіў ад адстаўцы і не разумее матываў свайго звальненьня.
Імя спэцыяліста, які ўзначаліць беларускую зборную на Кубку Палесься, што пройдзе 5-8 лістапада, будзе аб'яўлена ў найбліжэйшы час, паведамляе сайт Фэдэрацыі хакею.