Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве дзеці будуць гуляць яшчэ тыдзень


Канікулы падоўжылі ў сувязі з павышаным узроўнем прастудных і вострых рэсьпіраторных захворваньняў. Напярэдадні выходных ніякіх афіцыйных распараджэньняў у друку яшчэ не было.

Сёньня клясныя кіраўнікі абтэлефаноўваюць сваіх вучняў і кажуць ім, што вакацыі падаўжаюцца яшчэ на тыдзень. Настаўнікам, у сваю чаргу, пра гэта паведаміла школьнае кіраўніцтва.

Першым горадам у Беларусі, дзе падоўжылі канікулы, стаў Менск. Такое рашэньне прыняў камітэт адукацыі Менгарвыканкаму “з улікам зваротаў бацькоў, меркаваньняў санэпідслужбы й пэдыятраў, зважаючы на перадэпідэмічнае становішча, дзеля зьніжэньня рызыкі ўзьнікненьня лякальных эпідэмічных ускладненьняў у школах гораду й абмежаваньня ўцягваньня дзяцей у эпідэмічны працэс”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG