"ДПК прыняў гэтае рашэньне ў аднабаковым парадку, паколькі новых рэкамэндацыяў наконт захадаў да "сьвінога" грыпу з Мінздраву не паступала. Усе пункты пропуску інфармаваны аб узмацненьні захадаў кантролю ў мэтах прафіляктыкі распаўсюджваньня віруснага захворваньня", -- паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе камітэту.
"Існуюць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя наконт грамадзянаў, што прыбываюць з іншых рэгіёнаў. Беларускія памежнікі цалкам гэтыя рэкамэндацыі выконваюць" -- заявіў начальнік прэс-службы Аляксандар Цішчанка.