Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёт быў п'яны?


Сьледзтва адпрацуе ўсе вэрсіі па справе аб катастрофе самалёта кампаніі С-ЭЙР. Адна зь іх - алькагольнае ап'яненье чалавека, які кіраваў авіяляйнэрам.


Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў Беларускай транспартнай пракуратуры.

Прызначана экспэртыза, якая пакажа, ці быў у крыві кіроўцы самалёта алькаголь ці іншыя наркатычныя рэчывы.

Дапамагчы сьледзтву можа расшыфроўка бартавых самапісцаў. Расшыфраваць "чорныя скрыні" павязуць альбо ў Расею, альбо ў краіну, дзе быў выраблены самалёт.

Для апазнаньня целаў загінулых у Менск прыедуць сваякі.

Судмэдэкспэрты паведамілі, што папярэдняе судова-мэдычнае заключэньне будзе гатовае сёньня ўвечары альбо заўтра раніцай.

Найбольш верагодныя вэрсіі катастрофы тычацца праверкі віны пілёта і дыспэтчара.

Самалёт HAWKER/RAYTHEON 125-700 расейскай камапніі С-ЭЙР , які вылецеў з аэрапорта Внукава ў Менск разьбіўся 26 кастрычніка непадалёк менскага аэрапорта. Загінулі тры пілёты і два пасажыры.

Па факту авіякатастрофы і гібелі людзей пачата крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG