Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ідзе сустрэча Сідорскага й Пуціна


Сяргей Сідорскі й Уладзімер Пуцін, архіўнае фота.
Сяргей Сідорскі й Уладзімер Пуцін, архіўнае фота.

У Маскве пачаліся перамовы паміж кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расеі. Гэта ўжо другая за гэты месяц сустрэча Сяргея Сідорскага і Ўладзімера Пуціна.

Яна адбываецца напярэдадні пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету “саюзнай дзяржавы” ў сьнежні.

Кіраўнік беларускага ўраду Сідорскі, як і падчас папярэдняй сустрэчы ў Маскве з Пуціным, выказаў спадзяваньне, што апошнія месяцы гэтага года абодва бакі выкарыстаюць для нарошчваньня тэмпаў эканамічнага ўзаемадзеяньня. Ён нагадаў, што ў зьвязку з крызісам узаемны гандаль абваліўся на 42%. Таму неабходна прыняць шэраг рашэньняў “з улікам таго, што расейская эканоміка стала прыбаўляць, у тым ліку ў прамысловай сфэры”.

Паводле Сідорскага, Менску хацелася б, каб “сытуацыя ў двухбаковых стасунках была лепшай”. Беларусі прэм’ер выказаў спадзяваньне, што “сёньняшні парадак дня перамоваў будзе мець абсалютна канкрэтны характар”. Беларускі бок хоча пачуць адказы на ўзьнятыя раней пытаньні, каб “далей рухацца ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве”.

Са свайго боку, Пуцін адзначыў, што нягледзячы на фінансава-эканамічны крызіс, стасункі паміж Беларусьсю і Расеяй разьвіваюцца, і гэта радуе Маскву. Паводле Пуціна, доля Беларусі ў зьнешнегандлёвым звароце Расеі апошнім часам павялічылася, “што нам вельмі прыемна”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG