Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куляшоў: Зьезду БХД на Кастрычніцай плошчы ня будзе


Анатоль Куляшоў
Анатоль Куляшоў

“Я як чалавек, які стаіць на варце права, мяркую, лічу неабходным іх затрымліваць (…) Паколькі ніхто мне не даваў права не затрымліваць”, — заявіў кіраўнік МУС.

Міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заявіў, што сілавыя структуры не дапусьцяць правядзеньня ўстаноўчага зьезду партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

“Мае дзеяньні, дзеяньні маіх падначаленых будуць адэкватныя тым правапарушэньням, якія будуць на Кастрычніцкай плошчы з боку тых асоб, якія прыбудуць туды для правядзеньня свайго зьезду”, — сказаў Куляшоў.

“Загадзя кажу: гэта недапушчальна. Ёсьць вызначаны парадак, правілы, і таму я настойліва рэкамэндую ня проста прытрымлівацца гэтых правілаў, але і няўхільна іх выконваць”, — падкрэсьліў міністар.

31 кастрычніка ў Менску заплянаваны зьезд партыі БХД. Месца правядзеньня сходу пакуль канчаткова не вызначана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG