Цягам апошніх месяцаў толькі 9 беларускіх прадпрыемстваў палепшылі якасьць сваёй прадукцыі. Зь іх зьняты рэжым узмоцненага кантролю.
Прадукцыя яшчэ 41 прадпрыемства будзе па-ранейшаму знаходзіцца пад асаблівай увагай расейскіх санітарных службаў, бо ў ёй знойдзеныя антыбіётыкі групы тэтрацыкліну.
Сярод прадпрыемстваў, чыя прадукцыя прызнаная шкоднай для расейцаў, асноўныя малочныя і мясныя фабрыкі: Аршанскі, Барысаўскі, Рагачоўскі, Глыбоцкі малочныя камбінаты, мясакамбінаты і масласырзаводы. Сьпіс прадпрыемстваў зь небясьпечнай прадукцыяй можна паглядзець тут.
Тэтрацыклін шкодны для здароўя чалавека, асабліва для цяжарных жанчын: ён кепска ўплывае на разьвіцьцё касьцей плода, прыгнятае функцыю пячонкі. Між тым менавіта жанчыны найбольш ужываюць малочных прадуктаў у часе цяжарнасьці і груднога кармленьня дзяцей.