Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская міліцыя навучылася ў нямецкіх паліцэйскіх


Беларуская міліцыя найбліжэйшым часам абяцае памяняць фармат працы на масавых мерапрыемствах, у тым ліку палітычных. Яна скарыстае вопыт пераняты ад нямецкіх паліцэйскіх.

Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень, перадае БелТА.

Ён заявіў, што на ўсіх масавых мерапрыемствах будуць прысутнічаць прэс-афіцэры для ўзаемадзеяньня з мэдыямі. Яны будуць апранутыя ў сінія сьвятловяртальныя камізэлькі. Апроч таго, там будуць прысутнічаць міліцыянты ў чырвоных сьвятловяртальных камізэльках, якія павінны весьці перамовы з удзельнікамі несанкцыянаваных акцый.

Намесьнік міністра адзначыў, што ў Нямеччыне ўсе ўдзельнікі любой масавай акцыі праходзяць дагляд. “У нас жа гэтая практыка ўведзена нядаўна, і шкада, што мы не дайшлі да гэтага раней”, — сказаў Я. Полудзень. Апроч таго, прэса ў Нямеччыне ня мае права здымаць буйным плянам супрацоўнікаў праваахоўных органаў бязь іх дазволу. Гэта таксама плянуюць выкарыстоўваць беларускія міліцыянты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG