Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговую траншу МВФ даў за "невялікі спад" у эканоміцы


I
I

Міжнародны Валютны фонд выдзеліў Беларусі чарговую траншу крэдыту stand-by памерам 700 мільёнаў даляраў.

Па выніках агляду ходу рэформаў паводле праграмы прывязанай да крэдыту МВФ адзначыў посьпехі Менску ў рэфармаваньні фінансавай інфраструктуры і паляпшэньня дзелавога клімату.

Крытыку выклікала праграма льготнага крэдытаваньня, якая на думку экспэртаў фонду зараз беларускай эканоміцы не па кішэні. Улады паабяцалі значна скараціць колькасьць ільготных крэдытаў у апошнім сёлетнім квартале.

Такім чынам, агульная сума пераведзеных сродкаў для беларускага боку складзе 2,23 млрд. даляраў.

Агенцтва БелаПАН нагадвае, што выканаўчай рада дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла выдзяленьне Беларусі крэдыту ў 2,46 млрд. даляраў (420% квоты для краіны ў МВФ) пад рэалізацыю праграмы рэформаў, разьлічанай на 15 месяцаў, да красавіка 2010 году. У чэрвені сума крэдыту была павялічана да 3,63 млрд. даляраў.

У межах крэдыту stand-by Беларусь ужо атрымала прыкладна 1,5 млрд. даляраў пад LIBOR+0,75% гадавых, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам штоквартальных справаздач беларускага ўрада.

Узгодненая з урадам Беларусі праграма рэформаў МВФ прадугледжвае лібэралізацыю эканомікі, у прыватнасьці цэнаўтварэньня, новы рэжым курсаўтварэньня (пераход на прывязку нацыянальнай валюты да кошыка валют пасьля папярэдняй аднамомантнай дэвальвацыі на 20%) і жорсткае стрымліваньне ўнутранага попыту, у тым ліку праз абмежаваньне бюджэтных расходаў, уключаючы мінімізацыю дзяржаўнай падтрымкі банкаў і зьніжэньне тэмпаў росту зарплаты ў невытворчай сфэры.

Пасьля абмеркаваньня выканаўчай радай МВФ пытаньня аб выдзяленьні чарговага траншу намесьнік кіруючага дырэктара Такатошы Като заявіў, што краіна дамаглася значнага прагрэсу ў карэкціроўцы сваёй палітыкі ў адказ на глябальны крызіс.

"Нягледзячы на істотнае скарачэньне аб'ёму экспарту, эканамічны спад быў невялікім у параўнаньні з іншымі пацярпелымі ад крызісу краінамі. Карэкціроўка курсу была падтрымана жорсткай фіскальнай палітыкай, а недахоп даходаў кампэнсуецца скарачэньнем расходаў", — сказаў ён
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG