Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія зялёныя супраць беларускай ядзернай праграмы


Эўрапейская партыя зялёных на кангрэсе 16—18 кастрычніка ў швэдзкім горадзе Мальмё прыняла рэзалюцыю аб будаўніцтве АЭС у Беларусі.


Уу сваёй рэзалюцыі эўрапейскія "зялёныя" заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць распрацоўку ядзернай праграмы. Паводле іх меркаваньня, "аргумэнты ўраду на карысьць будаўніцтва АЭС у Беларусі не былі абгрунтаванымі, і ў краіне, якая так моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, гэта безадказна і сорамна".

Як паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на Беларускую партыю "Зялёных", эўрапейская партыя зялёных адзначае, што "ў такой недэмакратычнай краіне, як Беларусь, немагчымы кантроль з боку грамадзян за разьвіцьцём ядзернай праграмы". У рэзалюцыі ўказваецца, што "ўжо ў працэсе прыняцьця рашэньня аб будаўніцтве АЭС у Гродне быў зафіксаваны шэраг парушэньняў Орхускай канвэнцыі, у прыватнасьці грамадзкасьць не была дапушчана да ўдзелу ў розных стадыях працэсу, як таго патрабуе дакумэнт".

Высновы Эўрапейскай партыі зялёных заснаваныя на даных незалежных экспэртаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG