Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гатовы насіць "Прамень", а не які-небудзь Patek Philippe"


Менскі гадзіньнікавы завод.
Менскі гадзіньнікавы завод.

А.Лукашэнка заявіў аб гатовасьці да канца году стварыць СП з удзелам Менскага гадзіньнікавага заводу і швайцарскай кампаніі "Frank Muller". І паабяцаў насіць гадзіньнік "Прамень".


Сёньня А. Лукашэнка разам з прадстаўніком швайцарскай кампаніі "Frank Muller" Вартанам Сірмакесам наведаў менскі гадзіньнікавы завод “Прамень”.

Спадар Сімаркес заявіў, што ягоная кампанія хацела б адрадзіць завод “Прамень”, які знаходзіцца ў заняпадзе, палепшыць ягоны імідж і рушыць ягоную прадукцыю на міжнародную арэну.

А.Лукашэнка пры гэтым заявіў прадстаўніку Швайцарыі:

“На кабальныя ўмовы мы ня пойдзем, вы павінны размаўляць з намі як з партнэрамі. І калі мы дамовімся, то зробім, каб вы працавалі ў Беларусі”,-- паведамляе Інтэрфакс.

Такім чынам ужо з наступнага года ў Менску могуць пачаць выраб эксклюзыўных гадзіньнікаў швайцарскай распрацоўкі. "Frank Muller" выпускае дарагія гадзіньнікі ручной зборкі, кошт мадэляў сярэдняга ўзроўню складае каля 10 тысяч даляраў.

Нядаўна прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прызнаўся, што "Frank Muller" зьяўляецца ягонай любімай маркаў гадзіньнікаў.

Аляксандар Лукашэнка таксама носіць швайцарскі гадзіньнік, але іншай маркі “Patek Philippe Calatrava 5120j” за 11 тысячаў эўра.
А. Лукашэнка зазначыў сёньня на менскім гадзіньнікавым заводзе:

“Я гатовы насіць"Прамень", а не які-небудзь Patek Philippe ".

Колькі будуць каштаваць гадзіньнікі "Frank Muller" беларускай зборкі, пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG