На пачатку інтэрвію “International Herald Tribune” Вацлаў Гавэл нечакана сам задаў амэрыканскаму журналісту пытаньне:
“Ці праўда, што прэзыдэнт Барак Абама адмовіўся прыняць Далай Ламу ў Вашынтоне?”
Калі ж Гаўла паінфармавалі, што Абама даў зразумець, што ён прыме Далай Ламу, але толькі пасьля свайго першага візыту ў Кітай, які чакаецца ў лістападзе, Гавэл на гэта адрэагаваў:
“Гэта толькі малы кампраміс. Але менавіта з такіх малых кампрамісаў пачынаюцца вялікія і небясьпечныя кампрамісы, рэальныя праблемы”.
З такіх малых кампрамісаў пачынаюцца вялікія і небясьпечныя кампрамісы, рэальныя праблемы.
Спадар Гавэл выказаў сваё стаўленьне да Расеі, якая, перажыўшы 70 гадоў бальшавіцкага праўленьня і забойствы мільёнаў грамадзян, нібыта ня можа імкліва дасягнуць дэмакратыі:
“Я перакананы, што мы не павінны трактаваць Расею як нейкага інваліда. Яна партнэр як і іншыя краіны, і ўсе людзкія стандарты і прынцыпы адносяцца да Расеі, гэтак жа, як яны адносяцца да Бірмы, Бразыліі, Чэхіі ці любой іншай краіны”.