Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня ацаніла заслугі Хведара Нюнькі


9 кастрычніка ў Віленскай ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджваньня найбольш выбітных віленчукоў за значны ўклад у разьвіцьцё Вільні і Віленскай самаўправы.

Гэтай узнагародай, якая ўручалася ўпершыню, былі адзначаны чыноўнікі, чальцы сойма, мастакі, грамадскія дзеячы. Усяго было ўзнагароджана 19 чалавек, – паведамляе Наша Ніва.

Сярод узнагароджаных быў і старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька.

Віленская самаўправа ў асобе мэра В. Навіцкага высока ацаніла яго працу на ніве беларушчыны і ва ўзбагачэнні культуры Вільні.

Х. Нюнька быў адзіным прадстаўніком з нацыянальных меншасьцяў, хто атрымаў узнагароду: «За заслугі для Віленскай самаўправы».

Хведар Нюнька нарадзіўся ў 1928 г. на Мастоўшчыне. У Вільні жыве ад 1934 г. Таварыства беларускай культуры ў Літве ўзначальвае ад 1989г. Радны БНР
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG