Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін нагадаў Сідорскаму пра льготы


Прэм’еры Расеі і Беларусі У. Пуцін і С. Сідорскі сустракаюцца ў Маскве.


Як заявіў у пачатку перамоваў У. Пуцін, Беларусь працягвае карыстацца самымі льготнымі ў СНД ды і ў сьвеце цэнамі на энэрганосьбіты:

“Гэта тычыцца і газу -- самыя танныя тарыфы, самыя танныя цэны на газ у Беларусі, і нафты – паніжаныя пошліны, якія дазваляюць беларускім прадпрыемствам быць цалкам загружанымі і ажжыцьцяўляць дастаткова вялікі аб’ём экспарту, які прыносіць вялікія даходы ў цьвёрдай валюце ў беларускі бюджэт”.

Апрача таго Пуцін нагадаў, што Беларусь зьяўляецца адным з самых буйных пастаўшчыкоў мяса і малака ў Расею і зазначыў, што беларускіх пастаўшчыкоў прыраўналі да расейскіх пры ажыцьцяўленьні дзяржаўных закупак у РФ

С. Сідорскі паведаміў, што таваразварот паміж Беларусью і Расеяй за 8 месяцаў гэтага года ўпадў больш, чым на 40 працэнтаў -- да ўзроўню 2005 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG