Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: толькі ідыёт можа сказаць, што я павярнуў на Захад


Аляксандар Лукашэнка даў чарговую прэс-канфэрэнцыю расейскім рэгіянальным журналістам.



"Вітаю вас на вашай беларускай зямлі. Мы – людзі паўночныя, як і ўся ў асноўным Расея...."



Пра культуру


Я памятаю сустрэчу зь беларускімі пісьменьнікамі. Прыйшлі да мяне: не выдаюць, не друкуюць. Кажу, хто напісаў “Вайну і мір”? Яны мне называюць аўтара. Я кажу, сам ведаю. З вас, хто напісаў? Ніхто. Пакладзіце мне на стол “Вайну і мір” я заўтра мільённым накладам выдам”. Што я буду вашы баявыя лісткі выдаваць. Дык гэта не мая функцыя. Я выдам “Вайну і мір”. У крайнім выпадку “Паднятую цаліну”.

Калі дзяржава, якой я кірую, ня мае высокага ўзроўню культуры, яна ня можа называць сябе цывілізаванай. А я хачу, каб мая дзяржава, дзе я - першы прэзыдэнт, першы чалавек, - была цывілізаванай.

Дзясятак прэмій за духоўнае адраджэньне з праваслаўнай царквой. З уладыкам ідзем, і той, хто дасягнуў вялікага, я ўручаю. Патрыярх пабрызгае, асьвяціць і будзь здароў.



Пра інтэграцыю

Калі вы нас лічыце недаразьвітымі, які можа быць саюз? ...

А вы гэтага хочаце? На клясычных і чэсных прынцыпах?

Паабяцалі, што вы ад савецкага рублю не адмовіліся. Кінулі. Мы савецкіх рублеў назапасілі, а Ельцын увёў расейскі рубель. Нікому з гэтымі рублямі мы аказаліся не патрэбнымі. І сёньня нам кажуць: мы вам расейскі рубель дадзім. А я Пуціну кажу: ды мы ўжо гэтага наеліся. Я гэта расхлёбваў. Гэта насьцярожвае. Таму я задаю пытаньне: а чаму вы адразу прапаноўваеце нам расейскі рубель? Чаму вы ад гэтага адыходзіце? Каго вы баіцеся? Ці ў вас снабізм, што вы вялікія, а мы маленькія? Тады ня трэба падманваць ні нас не сябе. Калі вы нас лічыце недаразьвітымі, які можа быць саюз?



Пра крэдыты


Паўтры мільярды далі нашыя ворагі, якія нас люта ненавідзелі – Міжнародны валютны фонд.



Пра меткі пісталет-падарунак

Узяў гэты пісталет, я ж кажу, куды цэлісься, туды і трапляеш ...

У нас толькі два пісталеты Глок і тое, толькі ў службе бясьпекі. Нядаўна ў Завідава мне прэзыдэнт Расеі паказаў новы пісталет Ярыгіна. Пэўна, ніхто з вас яго ў руках не трымаў. Цудоўная рэч: куды цэлісься, туды і трапляеш. Я наогул быў уражаны, я ваенны чалавек. Я ўзяў гэты пісталет, гэта самае ненавісная мая зброя і я заўсёды дрэнна страляў з пісталета. Узяў гэты пісталет, я ж кажу, куды цэлісься, туды і трапляеш. Я быў уражаны. Я прыяжджаю ў Сочы. Ён дастае з кішэні і кажа: ”Дару!”. Праз паўгода ён мне падарыў гэты пісталет з усімі дакумэнтамі. Цудоўная рэч.


ПРА КРЫЗІС


Праблемы ёсьць толькі на гіганцкіх прадпрыемствах.

Мы не выкідваем тысячамі людзей. Беспрацоўе практычна на тым самым узроўні.

Зараз крызіс даверу? Адкуль ён узяўся. Мы зашугалі народ. Людзі скукарожыліся. Але гэта праз СМІ стварылі. Мафіозі стварылі.

У аснове крызісу ляжыць карупцыя – я першы гэта сказаў. Амэрыканцы пахавалі трыльён даляраў у Іраку. Хто разьлічваецца? Увесь сьвет.

Я сказаў: зьберагчы трэба наколькі гэтак магчыма сваіх людзей.

Даўбалі мяне за гэта.

Я сказаў: у Беларусі крызісу няма. У тым сэнсе, што ня варта пра гэта баўтаць, трэба працаваць.

За 8 месяцаў мы налічылі паўпрацэнты падзеньня ВУП да высокага ўзроўню летась.

Украіна просіць мяса і малако. Расея просіць прадайце малако, у нас будуць праблемы з чацьвёртым квартале. Я ім кажу: мы Ўкраіне паабяцалі. Яны мне: мы ж бліжэй.

Я Пуціна папярэджваў: ня трэба з намі ваяваць, калі пік — усе каровы дояцца.

Пра войска


Мы са 150 тысяч хочам мець войска каля 50-60 тысяч вайскоўцаў. Але баяздольнасьць наадварот падвоіць.

Пра сваякоў у бізнэсе


Дзеці, сям’я. Калі ты дзяржаўны чалавек, яны павінны быць ля цябе на дзяржаўнай службе. Яны ня могуць быць бізнэсмэнамі. Ну, уявіце, у мяне сын бізнэсмэн. Ну ясна, што быў бы пасьпяховым. І ня трэба мне нікому тэлефанаваць, казаць і падтрымліваць. Прозьвішча само за сябе будзе казаць. Ніякіх блізкіх сваякоў у бізнэсе быць не павінна. А пажадана і далёкіх. Ніводзін чалавек у прэзыдэнта Лукашэнкі, яго дзеці, сваякі блізкія і далёкія бізнэсам не займаюцца. У нас наогул і нельга, а ў вас можна.


Пра бізнэс і палітыку


Ёсьць палітыка, ёсьць бізнэс. Там свае правілы, тут свае. Там адныя паняткі, тут іншыя. Пераблытаеце бізнэс з палітыкай, прыйдзеце ў палітыку зь вялікімі кішэнямі, будзіце граць паводле правілаў палітыкі. Таму ў нас няма такога, каб бізнэсовец палез у палітыку. Гэта можа пацягнуць наступствы.



Пра карупцыю


У Беларусь таксама ёсьць гэтае дзярмо. Гэта страшная зараза.

Мне заўсёды вельмі цяжка адказваць на гэтае пытаньне, бо нясьціпла. Для таго, каб не было карупцыі, самае галоўнае, каб ты быў некарумпаваны. Разумееце? Ты - старшыня Нацыянальнага баку, прэм’ер, віцэ-прэм’ер, другі віцэ-прэм’ер. Але ніхто на іх пальцам у народзе на паказаў, што яны жулікі. Я асабіста катралюю гэты працэс, бо гэта частка маёй перадвыбарчай праграмы.


пра здабычу нафты


Усе нібыта едуць: амэрыканцы, немцы ды іншыя. Беларусам нельга...
На жаль, у нашай роднай Расеі нам не балі ніводнага радовішча. Чаму? Падумайце самі. Калі пытаньне стаяла пра прыватызацыю трубы, я Пуціну кажу: “Чаго мы будзем спрачацца? Вы нам даеце радовішча на 10 мільярдаў кубоў, а мы вам аддаем палову Белтрансгазу. Даеце яшчэ – мы вам аддаем гэтую трубу. Забірайце і ня трэба нічога плаціць”. “Добрая прапанова”. Дагэтуль цягнецца.

Ня ведаю, чаму? Усе нібыта едуць: амэрыканцы, немцы ды іншыя. Беларусам нельга. Можа гэта своеасаблівая спроба ўтрымаць дзяржаву на кароткім павадку? Гэта ня правільна. Вы бачыце, што мы шукаем у іншых частках сьвету. А навошта? Маглі бы працаваць у вас.

Маглі бы нас, як амэрыканцам і немцам, а не як брацкаму народу дазволіць здабываць нафту і газ. Таму Вэнэсуэла і Іран – гэта новыя радовішчы. Не праблема! Мы і ў Афрыцы будзем працаваць. А там нафты – мора.



Пра Абхазію і Паўднёвую Асэтыю

Даўно трэба было гэта зрабіць, але не мы ў гэтым вінаватыя...

Выдатная стасункі. Асабліва з Абхазіяй. Я для іх вельмі добры чалавек.

А ПА кантактаў было мала. Калі няшчасьце адбылося, я паслаў туды групу людзей.

Мы адназначна занялі пазыцыю, падтрымалі Расею. Але прызнаньне – сур’ёзныя акт. У нас фактычна стасункі як дзяржава з дзяржавай.

Што адбылося?

У нас быў мэханізм. Калі Захад пачаў ціснуць, я задаў пытаньне: ці заменіце вы нам Расею?

Даўно трэба было гэта зрабіць (пра прызнаньне) але не мы ў гэтым вінаватыя.

У нас быў мэханізм. Мы пра гэта сказалі Эўрапейскаму зьвязу і амэрыканцам, як мы будзем ісьці да прызнаньня гэтых рэспублік. Але ім вельмі хацелася нахіліць нас хутчэй, альбо зусім не хацелі, каб мы прызнавалі.
Я сказаў: стоп, хлопцы, так ня будзе ...

Я не хачу буру ў шклянцы падымаць. Гэта ж будзе чарговая бязглузьдзіца. Заўтра газэта накаціць. Зноў прыплятуць гэтыя няшчасныя 500 мільёнаў даляраў. Ня трэба. Я ўжо апошні раз раззлаваўшыся сказаў прэзыдэнту і прэм’еру Расеі. Калі для вас гэта праблема, не пішыце, калі ласка, больш у газэтах і ня трэба нам вашы 500 мільёнаў. Паўтара мільярда нашы “ворагі” далі нядаўна - МВФ – які дзіка нас ненавідзеў. 700 мільёнаў даюць у кастрычніку. Ворагі. Трэба разабрацца і прайсьці той шлях, які прайшла РФ пры прызнаньні. Вы нават праз парлямэнт гэтае пытаньне прапусьцілі. У нас сёньня пачынае працу парлямэнт. Дзіўна, вашы пытаньні падобныя на пытаньні некаторых таварышаў з Расеі. Таму я спытаў, вас папрасілі задаць гэтыя пытаньні. Вы ведаеце, як кіраўніцтва Расеі кажа?Вось Уладзімер Уладзімеравіч кажа: “Вы ведаеце, нехта прызнае - не прызнае гэтыя рэспублікі, для нас ня важна, мы не настойваем”. Я кажу:”Калі так, то чаго тады падціскаць мяне? Пэўна, усё ж ня так?

Я не хачу канкрэтызаваць – вельмі балючая тэма. Даўно трэба было гэта зрабіць, але не мы ў гэтым вінаватыя.


пра сельскую гаспадарку

Даярка ў сэзон атрымлівае пад тысячу даляраў ...

[Мядзьведзеў на вучэньнях пытаецца:] Чаго задумаўся? Не пра вучэньні ж думаеш? - Так, я думаю пра сельскую гаспадарку...

Нам бы яшчэ пяць гадоў, каб не было такога крызісу, мы б поўнасьцю выратавалі вёску.

Вы гэта ў Расеі адчуваеце, калі памірае вёска. Пра гэта мне Дзьмітрый Анатольевіч ужо двойчы казаў.

У Расеі няма каму, прэзыдэнт мне кажа, зямлю араць. А ў нас дзе мы правялі рэформы, у нас няма куды людзей дзяваць.

Вёска была побач з Расеяй поўнасьцю сьпітая. Там ужо жывога чалавека не было. Ад раніцы ўсе п'яныя хадзілі. Гэта блізка да маёй радзімы. А сёньня не пазнаць! Даярка на ферму нікога не пускае. Яна ў сэзон атрымлівае да тысячы даляраў. Гэта там, дзе ўсё было прапіта.


пра гандлёвыя войны


З боку Беларусі не чакайце ніякіх войнаў, ні гандлёвых, ні ваенных... Ведайце, што тут жывуць вашы людзі.


З чаго пачаліся малочныя войны?


Гэта ўжо быў позьні Пуцін. На адной сустрэчы ён кажа: Аляксандра Рыгоравіч, нашыя вытворцы скардзяцца, што ёсьць недобрасумленная канкурэнцыя. … Вось з гэтага і пачалося. Прымусьце іх гандляваць па нашых цэнах! А дзе ўсе грошы? Грошы ў прыватнікаў!

Але гэта былі толькі размовы. Вашыя кіраўнікі, цытую іх, казалі, што у вас супэрлібэральная эканоміка і дзяржава не ўмешваецца ў эканоміку.
Я вас і віншую з гэтым. Ад гэтага ўсё і ідзе.



пра эканоміку


Прыватніка ніколі ня будзе цікавіць народ, дзяржава, ён кладзе вялікія прыбыткі ў кішэню.

Для мяне важныя ўсе працэсы, для прыватніка – толькі адзін: зарабіў – паклаў у кішэню.

У нас дзяржава кіруе гэтымі працэсамі (пра цэнаўтварэньне - Рэд. РС), у нас тут не накруціш...

Каму вы дапамагаеце цяпер? Дзяржаве? Прыватным банкам і кампаніям.

Вось вам лібэральная эканоміка і прыватнік.

Празрэлі, нарэшце зразумелі, што дзяржаўная эканоміка павінна быць.

Дзяржава павінна сысьці з эканомікі? А чым тады яно павінна займацца? Балтаўнёй?


ПРА ЧАРНОБЫЛЬ І АЭС


Дарэчы, цікавыя працэсы адбываюцца там за калючым дротам у 30-кілямэтровай зоне, мы туды нікога не пускаем, людзі там не жывуць. Там зьявілася столькі новых відаў жывёлаў. Нават чарапахаў розных відаў. Калі я ўбачыў фотаздымкі, гэта нібы зь нейкага субтрапічнага пояса. Там вучоныя, спэцыялісты і проста мужыкі нейкія жывуць. Коней разводзяць. Мы ж праводзім экспэрымэнты, як гэта ўплывае. Дарэчы, калі там жывёла знаходзіцца ў забруджанай зоне, на паўгода яе ўбіраем, адкормліваем чыстымі кармамі, там ніякіх сьлядоў забруджваньня. Ня ўсё мы ведаем пры радыёнукліды, пра гэтую трагедыю, таму важна гэтыя факты сабраць, каб для ўсяго чалавецтва зрабіць пэўныя высновы.

Бо столькі атамных станцый пабудавана! А калі нейкае цунамі, як учора было… то я ня ведаю….

ПРА ЛЬГОТЫ

Я – яры праціўнік ільготаў, я заўсёды кажу “Далоў ільготы”. Льготы – страшная справа. Чарнобыльцаў стала палова краіны, і ўсе павыпісвалі пасьведчаньні.



ПРА ГАЗАВЫЯ ВОЙНЫ

Гэта было рашэньне тагачаснага прэзыдэнта Расеі Пуціна. Я публічна пра гэта сказаў. І мяне пачалі даўбаць ...

Касьянаў не прымаў гэтые рашэньне (адключэньне газу для Беларусі - рэд. РС) – ён праўду піша. Боль за тое, Касьянаў быў катэгарычна супраць такіх падыходаў. Не таму што ён так крэпка любіць Беларусь. Гэта было рашэньне тагачаснага прэзыдэнта Расеі Пуціна. Я публічна пра гэта сказаў. І мяне пачалі даўбаць.

Мы сказалі: ваш прыродны газ, падымайце цану, тады мы падымем транзыт расейскага газу на Захад. Хай Нямеччына заплаціць – што, бедныя? Хай Газпром заплаціць – таксама ня бедны. Гаворка шла пра капейкі.

Калі пабачылі, што ня мы губляем, а Расея губляе, што будуць штрафныя санкцыі, ён мне пазваніў. Я кажу: давай забудзем. Я разумею. Што вам трэба твар захаваць, але мне таксама. За мной таксама краіна стаіць.

Я адступіў – былі адкрытыя ўсе каналы на Захад, а ён адкрыў задвіжку на Беларусь. І што мы атрымалі? Гэтыя вось непрыемныя ўспаміны.

Гэта разам з тым, што было ва Ўкраіне. Ясна, што ў Эўропе людзі былі насьцярожаныя па пастаўкам газе. Адсюль узьнік і праект Набука.


ПРА АДКБ

Каб не мы, не было б АДКБ. Гэта ж пасьля ўвязалі - маўляў, Лукашэнка пайшоў на Захад і таму разбурае АДКБ.
На сёньняшні дзень скончылі працэдуру падпісаньне ўсіх дакумэнтаў па АДКБ. Я сваім калегам сказаў: калі вы ў нечым на мяне пакрыўджаныя, я гатовы старшыняваць у АДКБ і будучы год. Яны пагадзіліся.

пра саюзную дзяржаву

толькі ідыёт можа сказаць, што Лукашэнка павярнуў на Захад ...

У Чым віна Лукашэнкі, што ён разбурае саюзную дзяржаву. Калі мы разбураем эканамічны падмурак нашага адзінства, тут і Лукашэнка не дапаможа. Калі б разышліся ў гэтай сфэры, а гэта сама адчувальная вайсковая сфэра, мы б гэты вучэньні ніколі не правялі… І толькі ідыёт можа пасьля гэтага сказаць, што Лукашэнка павярнуў на Захад, яшчэ некуды там павярнуў і кінуў Расею. Мы заўсёды былі за аб’яднаўчыя працэсы.

ПРА ГАЗ і нафтаправоды

Не падабаюцца маршруты транспарціроўкі газу па Беларусі? Давайце ўбухаем туды да 25 мільярдаў і пабудуем “Паўднёвы паток і Паўночны паток. Навошта? Калі будавалі Ямал-Заходнюю Эўропу паклалі ўсю інфрастуктуру пад іншую трубу. Навошта лезьці на гэтую Балтыку? Не, хочам быць незалежнымі. Ад каго? А д сваіх людзей, ад сваёй краіны, фактычна. Якая тады саюзная дзяржава?


ПРА РАСЕЮ і савецкую спадчыну

Наша Расейская імпэрыя таксама была не падарунак ...

Назваў Расею “роднай”. Мы не будуем пацёмкінскіх вёсак для прыезжых журналістаў.

Нам перад Крамлём цяпер ня трэба даваць справаздачу, як у савецкія часы.

Для нас у Расеі няма чужых людзей.

Гэта праціўнае слова – “постсавецкая прастора....

Наша Расейская імпэрыя таксама была не падарунак.....

У паловы беларусаў - расейская кроў ...
Вы глядзіце на Захад абсалютна спакойна. Не чакайце ад нас ніякіх падвохаў. Ведайце, што тут жывуць вашыя людзі.

У паловы беларусаў - расейская кроў

Трэба месца пас бясьпекі вакол сябе. Расеі гэта вельмі выгодна
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG