Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па скарзе апазыцыянэра аштрафаваныя 7 міліцыянтаў


Сябра “Руху за Свабоду” Юры Бахцераў атрымаў афіцыйны адказ на свае крытычныя звароты ў Пінскі ГАУС. Актывіст зафіксаваў на фотаздымках, як супрацоўнікі міліцыі парушаюць правілы дарожнага руху, ігнаруюць паркоўку на аўтастаянцы, займаючы месцы на ходніках і газонах.

У лісьце зь Пінскага ГАУС да Юры Бахцерава паведамляецца, што за парушэньне правілаў дарожнага руху на вуліцах Ўрыцкага і Кірава да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнуты наступныя міліцыянты:

  • Трухан Н.А, які 14 жніўня на аўтамабілі “Мэрсэдэс” парушыў пункты 7.1.3 ПДР, за што быў аштрафаваны на 35 тысяч рублёў;
  • Буднік С.С, які 21 жніўня на аўтамабілі “Аудзі” парушыў патрабаваньні пункта 143.14 ПДД і пакараны штрафам у 7 тысяч рублёў;
  • Жылевіч А.А, на якога 7 верасьня быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэньне пункта 18.22 ПДД. Сума штрафа — 10,5 тысячы рублёў.
  • За аналягічныя парушэньні аштрафаваныя таксама супрацоўнікі Пінскага ГАУС Дзікавіцкі А., Шамшорык М.В, Піва А.Н., Клімовіч А.Ф.

Юры Бахцераў — дэпутат Пінскага гарсавета ў 1990-1991 гадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG