Прачытаць можна ТУТ.
Штодня ў верасьні на хвалях Свабоды і на нашым сайце вы маглі пачуць песьні ў выкананьні Данчыка, аднаго з найбольш адметных беларускіх сьпявакоў.
Данчык (Багдан Андрусышын) нарадзіўся 3-га студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку. Маці – Юлія, паходзіць з сям’і Луцкевічаў. Бацька – Паўло, нарадзіўся ў Украіне, быў бізнэсоўцам. Бабуля Данчыка, Яніна Каханоўская, у дзяцінстве даглядалася Максімам Багдановічам, ведала Янку Купалу, была найбліжэйшай сяброўкай Натальлі Арсеньнвай, працавала ў Нью-Ёрскім бюро Радыё Свабода. Мае брата Юрку, які працаваў у дзяржаўных ворганах ЗША. Скончыў факультэт журналістыкі Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту. З 1977 – супрацоўнічае з Радыё Свабода, у штаце з 1992-га году.
Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці беларускай дыяспары.
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ВЕРАСЕНЬ З ДАНЧЫКАМ ТУТ.
ІНТЭРВІЮ З ДАНЧЫКАМ ТУТ.