Мяркуецца, што пытаньне аб прыпыненьні паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі будзе разгледжана 1 кастрычніка. Збор подпісаў пад прапановай пазбавіць Расею права голасу ў ПАРЭ ініцыявала дэлегацыя Грузіі. Яе падтрымалі многія парлямэнтары з краін Паўночнай і Цэнтральнай Эўропы. Масква на іх думку, нічога ня робіць для хаця б частковага выкананьня рэзалюцыі ПАРЭ, прынятай пасьля грузінска-расейскай вайны. Наадварот, Расея разгортвае на тэрыторыі Паўднёвай Асэтыі вайсковую базу, ахоўвае мяжу адколатага рэгіёну сіламі сваіх памежнікаў і ніяк не садзейнічае вяртаньню ўцекачоў-грузінаў у іх дамы на тэрыторыі рэспублікі.
Цалкам гэты матэрыял чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Цалкам гэты матэрыял чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.