Пра накіраваньне менавіта ў транспартныя войскі Андрусь Цянюта даведаўся ў ваенкамаце. Адпраўка на службу адбудзецца 25 верасьня. Служыць актывіст будзе ў Жлобіне, паведамляе БелаПАН.
Прызыў на службу Андрусь Цянюта лічыць незаконным. “Першая мэдычная камісія знайшла ў мяне скаліёз і вырашыла, што я непрыдатны да службы. Але тады ваенкамат накіраваў мяне ў іншую мэдычную установу, дзе ўжо знайшлі мяне прыдатным да службы”, — кажа Андрусь Цянюта. Актывіст намагаўся адтэрмінаваць прызыў праз суд, а таксама прапаноўваў паслаць яго на альтэрнатыўную службу. Савецкі суд Гомеля пазоў Андруся Цянуты адхіліў, а ваенкамат просьбу аб альтэрнатыўнай службе не задаволіў.
Андруся Цянуту некалькі разоў затрымлівалі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія ладзіў “Малады фронт”. У траўні актывіст браў удзел у галадоўцы салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам. Летам Андрусь Цянюта быў адлічаны з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі.
У Жлобіне ў частцы транспартных войскаў са студзеня 2008 года адбыў 1,5 года службы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, якога напярэдадні адлічылі з унівэрсытэту.