Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андруся Цянюту прызналі прыдатным для вайсковай службы


Андрусю Цянюта
Андрусю Цянюта

Актывіста “Маладога фронту” Андруся Цянюту прызналі прыдатным для службы ў войску. Андрусь паведаміў “Свабодзе”, што ён прынёс у ваенкамат даведку пра тое, што непрыдатны для вайсковай службы.

Але яго накіравалі ў шпіталь для дадатковага абсьледаваньня. Сёньня да яго прыйшлі мэдыкі і паведамілі, што не пагадзіліся з высновамі даведкі.

Андрусь Цянюта пачаў зьбіраць рэчы, але яго папярэдзілі, што яшчэ нейкі час ён застанецца ў шпіталі. Хлопец лічыць, што яго, як і іншых моладзевых актывістаў, са шпіталя адвязуць у вайсковую частку. Калі так і будзе, ён папоўніць шэрагі апазыцыянэраў, якіх вайсковыя мэдыкі, нягледзячы на ранейшыя мэдычныя заключэньні, прызналі прыдатнымі для вайсковай службы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG