Жыхары вуліц Калгасная, Пралетарская, Лясная і трох суседніх завулкаў пішуць скаргі ва ўсе інстанцыі, пачынаючы ад пракуратуры да прэзыдэнцкай адміністрацыі: санстанцыя зачыніла грамадзкія калодзежы, а мясцовыя ўлады спынілі падвоз вады на машынах, які практыкаваўся амаль усё лета. У якасьці альтэрнатывы паставілі адну воданапорную калёнку — адзіную больш як на 70 дамоў прыватнага сэктару.
Дэпутат Бараньскага гарсавету Віктар Міхасёў ад нараджэньня жыў у гэтым самым мікрараёне, дзе праблемы зь якасьцю вады ўзьніклі ці не ад пачатку забудовы, і зазнаў усе нязручнасьці, як кажуць, на сабе:
“Гэта стары мікрараён, называецца ён па-старому Ліпнягі. Тут жывуць у асноўным старыя людзі, пэнсіянэры. Жывуць тут усё жыцьцё, а чыстай пітной вады так і ня бачылі. Мая суседка гаворыць: “Так і памру, чыстай вады не папіўшы”.
Чыстую ваду мясцовым жыхарам пачалі былі падвозіць на машынах улетку — калі пасьля моцных дажджоў у калодзежы трапіў бруд. Хаця і раней нават чыстая на выгляд вада была шкоднай: паводле вынікаў аналізаў, у ёй заўжды падвышанае ўтрыманьне бактэрый і іншых мікраарганізмаў. Аднак ад 7-га верасьня падвоз вады спынілі, бо ўлады палічылі гэта немэтазгодным. У сьпешным парадку паставілі водаразборную калёнку, толькі далёка ня ўсе жыхары-пэнсіянэры могуць хадзіць па ваду за кілямэтар ці нават болей ды цягнуць поўныя вёдры.
Віктар Міхасёў, вывучыўшы нарматыўныя дакумэнты, высьветліў, што водаразборныя калёнкі павінны быць усталяваныя праз кожныя сто мэтраў. І ўмовы для гэтага ёсьць — літаральна праз дарогу праходзіць гарадзкі водаправод, да якога лёгка далучыцца. Бракуе толькі аднаго — грошай:
“Правядзеньне водаправоду было ўключана ў інвэстыцыйную праграму на гэты год. Але недзе ў траўні, калі ўсе пачалі спасылацца на крызіс, адбылося скарачэньне ўсіх бюджэтаў.І нейкі чыноўнік у Менску, на самым версе, выкрасьліў Барань з гэтай інвэстыцыйнай праграмы — палічыў, што Барані чыстая вада не патрэбная. Мясцовыя ўлады — ні аршанскія, ні бараньскія — пра гэта нават ня ведалі. Вось прыклад таго, як у нас прымаюцца рашэньні! Заўжды ёсьць грошы на нейкія прэстыжныя аб’екты, а на тое, што сапраўды патрэбна людзям, няма.
Жыхарам Барані абяцалі вырашыць праблему з пітной вадой яшчэ 20 гадоў таму. З тае пары нагоды надараліся не аднойчы: 5 гадоў таму ў Барані праводзілася маштабнае добраўпарадкаваньне, на якое было выдаткавана 5 мільярдаў 200 мільёнаў рублёў, але на тое, каб правесьці водаправод, грошай не знайшлося. У яшчэ дакрызісным 2008 годзе, калі актыўна праводзілася падрыхтоўка да “Дажынак” у Воршы і ваколіцах, праблема ня вырашылася таксама.
Сёньня сродкаў няма нават на тое, каб пачысьціць калодзежы, таму санстанцыя іх проста зачыніла. Праўда, “зачыніла” — гэта ўсяго толькі слова: на іх няма ні замкоў, ні тым болей варты. Адно што зьявіліся папераджальныя надпісы, што такую ваду ўжываць непажадана. Аднак старым і нямоглым, якім не пад сілу нанасіць вады з адзінай калёнкі, нічога іншага не застаецца.
Дэпутат Бараньскага гарсавету Віктар Міхасёў ад нараджэньня жыў у гэтым самым мікрараёне, дзе праблемы зь якасьцю вады ўзьніклі ці не ад пачатку забудовы, і зазнаў усе нязручнасьці, як кажуць, на сабе:
“Гэта стары мікрараён, называецца ён па-старому Ліпнягі. Тут жывуць у асноўным старыя людзі, пэнсіянэры. Жывуць тут усё жыцьцё, а чыстай пітной вады так і ня бачылі. Мая суседка гаворыць: “Так і памру, чыстай вады не папіўшы”.
Чыстую ваду мясцовым жыхарам пачалі былі падвозіць на машынах улетку — калі пасьля моцных дажджоў у калодзежы трапіў бруд. Хаця і раней нават чыстая на выгляд вада была шкоднай: паводле вынікаў аналізаў, у ёй заўжды падвышанае ўтрыманьне бактэрый і іншых мікраарганізмаў. Аднак ад 7-га верасьня падвоз вады спынілі, бо ўлады палічылі гэта немэтазгодным. У сьпешным парадку паставілі водаразборную калёнку, толькі далёка ня ўсе жыхары-пэнсіянэры могуць хадзіць па ваду за кілямэтар ці нават болей ды цягнуць поўныя вёдры.
Віктар Міхасёў, вывучыўшы нарматыўныя дакумэнты, высьветліў, што водаразборныя калёнкі павінны быць усталяваныя праз кожныя сто мэтраў. І ўмовы для гэтага ёсьць — літаральна праз дарогу праходзіць гарадзкі водаправод, да якога лёгка далучыцца. Бракуе толькі аднаго — грошай:
“Правядзеньне водаправоду было ўключана ў інвэстыцыйную праграму на гэты год. Але недзе ў траўні, калі ўсе пачалі спасылацца на крызіс, адбылося скарачэньне ўсіх бюджэтаў.
І нейкі чыноўнік у Менску, на самым версе, выкрасьліў Барань з гэтай інвэстыцыйнай праграмы — палічыў, што Барані чыстая вада не патрэбная.