Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нарвэскіх лясах — радыяцыя як у 1986 годзе


Пра гэта паведамілі журналістам тэлевізійнай кампаніі nrk прадстаўнікі Нарвэскага дэпартамэнту радыяцыйнай абароны.

Як адзначаюць адмыслоўцы, “Нарвэгія, зразумела, не Беларусь, дзе ў красавіку 1986 году выпала 70% чарнобыльскай радыяцыі, аднак яе выдаткі на пераадоленьне наступстваў чарнобыльскай катастрофы складаюць мільёны нарвэскіх кронаў штогод (7,36 NOK = 1 USD). Радыяцыя, якую ветрам занесла з Чарнобылю ў Нарвэгію, па-ранейшаму адзначаецца на шмат якіх нарвэскіх пашах.

“Сёлетнія замеры радыеактыўнага цэзію ў казіным малацэ па-ранейшаму паказваюць вельмі высокія лічбы. З кожным годам узровень радыяцыі зьніжаецца ўсё больш марудна. Ніхто ня мог уявіць сабе, што і праз 23 гады будуць прыкладна тыя ж невясёлыя вынікі, як у красавіку 1986 году”, — кажуць у дэпартамэнце радыяцыйнай абароны.

Паводле навукоўцаў, асабліва забруджанымі па-ранейшаму застаюцца грыбы. Нарвэжцы не ўжываюць іх у ежу, аднак гэтага нельга сказаць пра жывёлу, у тым ліку свойскую. Вынікі апошніх лябараторных дасьледаваньняў паказваюць, што радыяцыя закранула дзясяткі тысяч жывёлінаў, якіх неабходна забіць”.

У асобных відаў жывёлаў назіраюцца тыя ж паказчыкі назапашваньня радыяцыі, што і ў 1986 годзе, сьведчаць нарвэскія спэцыялісты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG