Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мой піяр - гэта натуральнасьць


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У інтэрвію літоўскім мэдыям кіраўнік Беларусі ня выключыў, што ягоны малодшы сын Коля стане прэзыдэнтам Беларусі, а таксама адказаў на крытыку Эўразьвязу што да выкананьня правоў чалавека і свабоды СМІ.

Пра Колю


"Можа быць. Народ выбярэ, можа быць, і спадкаемца. Толькі наўрад ці гэта будзе пасьля мяне. Можа быць, пазьней. (…) Вось ён навучыцца ўсяму. Калі народ яго выбярэ, можа, ужо мяне тады не будзе на гэтым сьвеце, але чаму б і не. Ён што, ня можа быць прэзыдэнтам? апрыёры ня можам гэта сказаць. Я нават больш скажу. Нават ваш сын можа быць беларускім прэзыдэнтам. Атрымае грамадзянства, калі раптам. Вы што, гэта адмаўляць станеце? Можа быць кандыдатам ў прэзыдэнты. У нас гэта не забаронена. Любы, які дасягнуў 35 гадоў, можа вылучыць сваю кандыдатуру. Вось і ўсё. І большага вы ў гэтым бачыць не павінны”.

"Што тычыцца майго малога, то ня ведаю, чаму гэта вас зьдзіўляе. (…) “Лукашэнка паехаў, з ім пяцігадовы дзіця ". Вы зьвяртаеце ўвагу на гэты зьнешні фактар. Некаторыя з сабакамі ходзяць на перамовы, возяць сабак на перамовы , некаторыя - жонак, некаторыя - палюбоўніц возяць. Вы не крытыкуеце іх".

"Гэта абсалютна нармальная з майго пункту з'ява. І прашу вас, проста прашу, як бацька: не думайце пра гэта як пра якісьці піяр. Я вельмі добра разумею, што гэта камусьці падабаецца, камусьці не падабаецца. Так у мяне жыцьцё склалася, такія у мяне ўзаемаадносіны з маім дзіцём. Ён мне не перашкаджае ў гэтых паездках, а наадварот, гэта для мяне аддушына ў гэтым вар’яцкім жыцьці. І няма ніякага піяру тут. Ні спадара Бэла з Англіі, аднекуль яшчэ, ні тут кагосьці, ні майго прэсавага сакратара. Абсалютна. Гэта цалкам нармальна, гэта натуральна. Мой піяр - гэта натуральнасьць ".

Пра сваіх іншых дзяцей


"У мяне ёсьць старэйшыя дзеці. Я ім ніколі б не пажадаў быць пасьля мяне прэзыдэнтамі. (…) Больш за тое, яны не будуць прэзыдэнтамі пасьля мяне. Можаце быць спакойныя. Я буду катэгарычным праціўнікам, каб мае дзеці пасьля мяне былі прэзыдэнтамі. Яны наеліся бацькоўскага прэзыдэнцтва, разумееце? Таму супакойцеся і супакойце іншых, асабліва ў Літве, што вось гэтай спадчыннасьці або перадачы па спадчыне прэзыдэнцтва ў Беларусі ня будзе.”


Пра крытыку за парушэньне правоў чалавека і свабоды СМІ


Гэтыя абвінавачваньні "абсалютна непрымальныя і несправядлівыя". "Той, хто гэта кажа, ня ведае сапраўднага становішча спраў. (…) Вы, вядома, па-свойму разумееце правы чалавека. А я іх разумею клясычна. І дэмакратыю я разумею клясычна".

"Вы не прымаеце нашых рэфэрэндумаў? Тады як улада можа з народам размаўляць, калі вы адкідаеце такі дэмакратычны падыход, як рэфэрэндум і вырашэньне пытаньняў на рэфэрэндуме? Мы так іх вырашаем. Не ў парлямэнце, кулюарна".

Палітычны лад у Беларусі - "дэмакратычная прававая дзяржава (…) Так запісана ў Канстытуцыі, так я гэта разумею, таму што гэтую Канстытуцыю я ўносіў на рэфэрэндум".

"Я сустракаюся з журналістамі, апазыцыйнымі журналістамі, яны задаюць такія пытаньні і пішуць:" Свабоды СМІ няма ". Ну як няма? Ідзіце вазьміце ў кіёску купіце любую апазыцыйную газэту. Няўжо я не разумею, што калі вас сёньня закрыюць, то заўтра цікавасьць у дзесяць разоў будзе вышэй. Таму я проста зь імі не зьвязваюся. І нават калі я іх чытаю, я кажу, што ня бачыў, ня ведаю, ня чытаю. Я ўвогуле не хачу ім ствараць ні рэклямы, ні антырэклямы, ні яшчэ чагосьці там".

"Вы дарма думаеце, што мы тут у акопы закапаліся і з кулямётамі стаім супраць нейкіх СМІ”.

"Было пару раз за год", калі з Беларусі "выкідвалі расійскія выданьні, якія вельмі" прыгожа "пісалі пра беларускага прэзыдэнта".

Цытаты паводле БелаПАН
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG