Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалезьнічэнка едзе вучыцца ў Амстэрдам


Зьміцер Жалезьнічэнка
Зьміцер Жалезьнічэнка
Сёньня ўвечары гомельскі дэмакратычны актывіст, сябра БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка выпраўляецца вучыцца ў Амстэрдам.

Напярэдадні Жалезьнічэнка атрымаў візу ў амбасадзе Нідэрляндаў у Кіеве. Акурат афармленьне дазволу на ўезд у Каралеўства Нідэрляндаў і прымусіла нядаўняга салдата крыху затрымацца з ад’ездам.

“У мяне была дамоўленасьць з унівэрсытэтам, — кажа Зьміцер, — што да пачатку навучальнага году я не змагу прыехаць — затрымаюся тыдні на два. Але нічога, наганю. Буду таксама ўдасканальваць ангельскую мову й вучыць галяндзкую”.

У Тэхнічны ўнівэрсытэт Амстэрдаму Зьміцер паступіў без асаблівых праблемаў. Па сутнасьці, ён толькі мусіў здаць міжнародны тэст IELTS на веданьне ангельскай мовы. Астатнія іспыты былі залічаны аўтаматычна па выніках двухгадовага навучаньня Зьмітра Жалезьнічэнкі на матэматычным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф. Скарыны, дзе ён быў выдатнікам і меў сярэдні бал пасьпяховасьці 9,3.

Спадара Жалезьнічэнку рэктарат двойчы адлічаў з унівэрсытэту, але не за вучобу, а за грамадзкую дзейнасьць. За арганізацыю канцэрту беларускамоўных бардаў Зьмітра абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, а пасьля сфабрыкавалі справу пра хуліганства й непадпарадкаваньне міліцыі. Пасьля другога адлічэньня Зьмітра тэрмінова забралі ў войска. Сёлета напрыканцы ліпеня ён дэмабілізаваўся.

У Амстэрдаме Зьміцер Жалезьнічэнка навучаецца паводле праграмы, якая фундуецца ўрадам Нідэрляндаў і прызначана для падтрымкі студэнтаў, у тым ліку й зь Беларусі, якія з пэўных прычынаў ня могуць працягваць вучобу на радзіме.

Праз чатыры гады Жалезьнічэнка атрымае спэцыяльнасьць праграміста й міжнародны дыплём бакаляўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG