Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БПЦ ня мае праблем зь беларускай мовай


Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт
Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт

“Для мяне гэта не праблема. Я хоць і не валодаю добра беларускай мовай, але заклікаю тых сьвятароў, якія на ёй добра гавораць, часьцей выступаць з казаньнямі па-беларуску”, — заявіў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Ён нагадаў, што ў Петрапаўлаўскім саборы ў Менску некаторыя набажэнствы праходзяць на роднай мове беларусаў.

Архімандрыт Аляксій (Шынкевіч) дадаў, што да цяперашняга часу на беларускую мову ўжо перакладзены тэксты шмат якіх службаў, выдадзены тэксты ранішніх і вечаровых малітваў для праваслаўных на беларускай мове, па жаданьні ў менскім Свята-Духавым катэдральным саборы вянчаньне можа праходзіць на беларускай мове, перадае БелТА.

***

У Беларускай Праваслаўнай Царкве дзейнічаюць 10 эпархіяў, 1446 прыходаў, 10 мужчынскіх і 19 жаночых кляштараў, 610 нядзельных школак, 34 брацтвы і 96 сястрынстваў. У 1990 годзе быў заснаваны Беларускі Экзархат Рускай Праваслаўнай Царквы, як мае адміністрацыйную самастойнасьць у межах РПЦ. Кіраваны Сынодам на чале з Мітрапалітам Менскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усея Беларусі.

У 2003 годзе паміж беларускім урадам і Беларускай праваслаўнай царквой было заключанае Пагадненьне аб супрацоўніцтве. БПЦ – адзіная канфэсія ў Беларусі, якая мае такое пагадненьне. Зараз рыхтуецца пагадненьне (канкардат) паміж беларускім урадам і Беларускай Каталіцкай царквой.

Патрыярх Алексій ІІ наведваў Беларусь 6 разоў пачынаючы з 1991 году, апошні раз – незадоўга да ягонай сьмерці , у кастрычніку 2008 году.

Новы патрыярх Маскоўкі і Ўсея Русі Кірыл свой першы замежны візыт зрабіў ва Ўкраіну ў ліпені-жніўні сёлета. Аляксандар Лукашэнка падчас сваёй сустрэчы з папам Рымскім Бенэдыктам XVI у красавіку 2009 году агучыў сваю прапанову аб сустрэчы ў Беларусі кіраўнікоў Рускай Праваслаўнай і Каталіцкай цэркваў. Прапанова была адхіленая Маскоўскім патрыярхатам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG