Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: ВУП за паўгоду ўпаў ня менш як на 8%


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў
Цыганкоў: “Спадар Злотнікаў, вы, як вядома, пэўны час спрачаліся зь Міністэрствам статыстыкі на старонках газэты „Белорусы и рынок“. І вось Белстат упершыню прызнаў, што ў Беларусі адбываецца падзеньне валавога ўнутранага прадукту. Наколькі вы цяпер схільныя давяраць гэтым лічбам? Па-другое: можа, гэта і добра, што стала зьніжацца вытворчасьць — прадпрыемствы сталі менш вырабляць прадукцыі на склад?”

Злотнікаў:
На самой справе за гэты пэрыяд ВУП панізіўся на 8 працэнтаў.
“Калі ўзяць дадзеныя Мінстату за 7 месяцаў, то ўбачым вельмі цікавыя і супярэчлівыя рэчы. Напрыклад, паступленьні ў бюджэт зьменшыліся рэальна на 17 працэнтаў. Разам з тым Мінстат паведамляе, што гэтыя паступленьні складаюць 47 працэнтаў ВУП. Таму з гэтых лічбаў вельмі лёгка падлічыць, што ў сапраўднасьці за гэты пэрыяд ВУП панізіўся на 8 працэнтаў.

Па-другое — адказваючы на пытаньне, ці добра тое, што нашы прадпрыемствы ня будуць больш працаваць на склад. Калі браць міжнародныя мэтодыкі падліку ВУП, то мы ўбачым, што запасы, якія ляжаць на складах, таксама адносяцца да гэтага паказьніка. Ня самі запасы, а тая дададзеная вартасьць, што была створаная падчас вырабу гэтай прадукцыі — яна таксама дадаецца ў ВУП”.

Цыганкоў: “Калі нядаўна Сяргей Сідорскі дакладаў прэзыдэнту пра эканамічныя вынікі 6 месяцаў, то ён пераконваў, што нэгатыўныя тэндэнцыі крызісу пераважна пераадоленыя і што ў другім паўгодзьдзі эканоміка будзе працаваць „на плюс“. Ці рэалістычныя гэтыя чаканьні?”

Злотнікаў: “Тое, што кажа Сідорскі, даволі далёка ад рэальнасьці. Гады два таму пачало павялічвацца нэгатыўнае сальда замежнага гандлю. І памятаю, як бадзёра тады рапартаваў Сідорскі — „што вы, праблемаў няма, да канца году ператворым сальда ў станоўчае“. Але яно ўвесь час расьце, набыло вялізныя маштабы — і бадзёрыя заявы прэм’ер-міністра нічога не мяняюць у эканоміцы”.

Цыганкоў: “МВФ нядаўна зьмяніў свой прагноз адносна Беларусі, заявіўшы, што па выніках году можа быць падзеньне на 3-4 працэнты. Як выглядае ваш прагноз?”

Злотнікаў: “Я даў свой прагноз у артыкуле за 2 месяцы да канца мінулага году. Там было сказана, што падзеньне ВУП складзе 10-15 працэнтаў па выніках году. Калі лічыць па міжнародных мэтодыках, як гэта і трэба лічыць, — то падзеньне на гэты момант складае ўжо ня менш як 10 працэнтаў”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG