Чытач сайту “Свабоды” зьвярнуўся з прапановай правесьці дасьледаваньне пра тое, што пісалі савецкія газэты пра супольны парад нямецкіх і савецкіх войскаў, які адбыўся 22 верасьня 1939 году ў Берасьці: “Напэўна, у бібліятэках РФ і РБ засталіся тыя савецкія газэты. Сумесны гітлераўска-сталінскі парад адбыўся ў Берасьці недзе пасьля 20 верасьня. Дасьледуйце і працытуйце вытрымкі на вашым радыё”.
На просьбу чытача ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі выправіўся наш карэспандэнт Валер Каліноўскі.
Цэнтральныя менскія і маскоўскія газэты за верасень 1939 году захаваліся ў цэлым няблага. У Нацыянальнай бібліятэцы ёсьць усе нумары “Звязды”, “Советской Белоруссии”, “Правды”, “Известий” за верасень. Большасьць зь іх захавалася добра, сапсаваныя толькі па адной старонцы — нехта выразаў публікацыі ў “Правде” і “Советской Белоруссии”.
З 18 верасьня асноўная тэма ўсіх гэтых газэт — паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну. У выданьнях шмат публікацый, вытрыманых у прапагандысцкім духу, фатаграфіі сустрэч чырвонаармейцаў з жыхарамі акупаваных імі тэрыторый, водгукі. Аднак ніводнай згадкі пра сумесны парад войск Чырвонай Арміі і вэрмахту пад камандаваньнем камбрыга Крывашэіна і генэрала Гудэрыяна там няма. Увогуле тэма вайсковага супрацоўніцтва паміж СССР і Нямеччынай у афіцыйных газэтах таго часу праігнараваная.
Менскі гісторык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што савецкім журналістам пра берасьцейскі парад не дазваляла пісаць вышэйшая ўлада і асабіста Сталін:
“Калі няма гэтага паведамленьня ў савецкіх газэтах, то, значыць, Сталін не палічыў неабходным асьвятляць гэтую падзею. Яны разумелі, што робяць і што трэба выстаўляць напаказ, а што ня трэба”.
Сам парад у Берасьці, на думку спадара Сідарэвіча, быў арганізаваны як палітычная акцыя, якую тагачасныя саюзьнікі ў Маскве і Бэрліне зладзілі для падтрымкі ўзаемаразуменьня.
Анатоль Сідарэвіч мяркуе, што сучаснае стаўленьне да тых падзей 70-гадовай даўніны ня можа быць пазытыўным: была вайна, варожыя самалёты бамбавалі беларускія гарады, гінулі людзі, беларусы, якія служылі ў Войску Польскім, траплялі ў нямецкі і савецкі палон. Пасьля ўсталяваньня савецкай улады ў Заходняй Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі, расправы над беларускай інтэлігенцыяй, у 1941 годзе рыхтавалася масавая высылка беларусаў у Сыбір. Фактычна ў 1939 годзе дзьве агрэсіўныя імпэрыі — СССР і Нямеччына — дзялілі сфэры ўплываў у Эўропе, асабліва ня лічачыся з інтарэсамі малых і недзяржаўных народаў. Але гэта мела і адно пазытыўнае для беларусаў наступства, мяркуе ён:
“Калі мне кажуць, што ў выніку пакту Молатава-Рыбэнтропа была аб’яднаная Беларусь амаль цалкам у яе этнічных межах, я заўсёды ў такім выпадку паўтараю ў адказ словы Леніна: рэакцыйныя сілы іншы раз, самі таго не жадаючы, робяць прагрэсіўную справу”.