Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец і Аляксандар Казулін сёньня раніцай сустрэліся зь міністрам замежных спраў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам.
Палітыкі адзначылі ў размове з кіраўніком літоўскага дыпляматычнага ведамства, што ў Беларусі па-ранейшаму ёсьць палітычныя вязьні і што дата прыезду ў Літву прэзыдэнта Беларусі прыпадае акурат на Дзень салідарнасьці і на дзясятую гадавіну зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара.
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі і незалежныя беларускія экспэрты сёньня бяруць удзел у міжнароднай дыскусіі ў літоўскім Сойме, прымеркаванай да Міжнароднага дня дэмакратыі (які адзначаецца 15 верасьня).
Дыскусія з удзелам прадстаўнікоў краін Эўразьвязу і Расеі прысьвечаная Супольнасьці дэмакратый. Старшынства ў гэтым міжнародным форуме Літва пераняла ад Партугаліі сёлета. Дыскусію ў Сойме адкрыў і прывітаў прысутных прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс. На сёньня ж у яго заплянаваная і сустрэча зь беларускімі палітыкамі-апазыцыянэрамі.