Найважнейшыя пытаньні, якія тычацца спрашчэньня працы прадпрымальніцкага сэктару, застаюцца нявырашанымі, хоць некаторыя прыклады лібэралізацыі ёсьць, кажа старшыня каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Менску Аляксандар Макаеў:
“Да прыкладу, ёсьць распараджэньне лепшых прадпрымальнікаў не турбаваць праверкамі ў справе рэгістрацыі. Адначасна спрашчэньне ўмоваў падаткаабкладаньня, пра што было заяўлена, ня вырашанае. Застаюцца вялікія падаткі, іх шмат, і вялікая крымінальная адказнасьць за парушэньне ўмоваў падаткаабкладаньня. Але самая балючая праблема — гэта вярнуць найманых работнікаў. Бо зараз прадпрымальнікі і хварэць ня могуць, і ў адпачынак сысьці, і падаткаў удвая больш плацілі. Такога няма нідзе больш у сьвеце, каб была забарона на найманых працаўнікоў”.
Паводле старшыні грамадзкай арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанкі, спрашчэньне ўмоваў рэгістрацыі для прадпрымальнікаў — сярод найменш значных саступак уладаў для прадстаўнікоў малога бізнэсу:
“Спрашчэньне рэгістрацыі — гэта пачатак бізнэсу, які не зьвязаны ні зь фінансавымі, ні з адміністрацыйнымі ўмовамі, ні са штрафамі і г.д. Сёньня вельмі важная магчымасьць абароны бізнэсу законамі ад канфіскацыі, ад беспадстаўных праверак і ад самавольства чыноўнікаў. Вось каб у бізнэсоўцаў сёньня спыталі, што ім патрэбна — спрошчаная рэгістрацыя ці тое, што я назваў, — то, натуральна, адказ быў бы на карысьць другога пункту. Аднак у бізнэсоўцаў сёньня ніхто нічога не пытаецца, урад як рабіў тое, што хоча, так і робіць. Лепш і лягчэй працаваць сёньня на стала”.
Пра тое, што абяцанай лібэралізацыі не адбылося, заяўляе таксама старшыня руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў:
“Зрабілі мараторый на кантрольныя праверкі, але адначасна робяць выбарачныя праверкі, накладаючы вялізныя штрафы. Як курс эўра быў прывязаны да ўсіх падатковых выплатаў і арэнды, так ён і застаўся. Магчыма, паслабленьне адчулі структуры, якія набліжаныя да дзяржаўных органаў кіраваньня, да адміністрацыі прэзыдэнта, і гэта бачна ў рэгіёнах. Паслабленьне, якога б мы хацелі, пра якое чыноўнікі заяўляюць праз радыё, тэлебачаньне і газэты апошнім часам, — нас яно асабліва не закранае”.