9 верасьня 2009 году на тэрыторыю Беларусі прыбудуць расейскія войскі для ўдзелу ў вучэньнях.
Беларуска-расейскія апэратыўна-стратэгічныя вучэньні “Захад 2009” пройдуць18-29 верасьня. Мэта – падрыхтоўка і прымяненьне рэгіянальнай групоўкі сілаў Беларусі і Расеі дзеля бясьпекі гэтак званай саюзнай дзяржавы.
У вучэньнях будуць удзельнічаць 12,5 тыс. чалавек, плянуецца задзейнічаць болей за 220 баявых танкаў, каля 470 баявых браняваных машынаў, 230 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню, а таксама 60 самалётаў і 40 верталётаў.
“Відавочна, што пагроза нацыянальнай бясьпецы мірнай Беларусі можа ісьці толькі з боку Расеі. Рознымі палітычнымі кіраўнікамі Расеі неаднойчы заяўлялася аб мажлівым уводзе расейскіх войскаў у Беларусь у выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі”, - напісана ў звароце арганізатараў несанкцыянаванай акцыі.
Зварот падпісалі:

- Старшыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч;
- Старшыня Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч;
- Намесьнік старшыні БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Арэстовіч;
- Старшыня руху салідарнасьці “Разам!” Вячаслаў Сіўчык
- Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бандарэнка.