(Эфір 7 верасьня)
СЛУХАЦЬ:
Чым быў для людзей верасень 1939?
Успаміны відавочцаў пра верасень 1939 году. Штодня да 17 верасьня на сайце і ў эфіры "Свабоды".
Жыхарка мястэчка Крашын спадарыня Ганна ў 1939-м годзе была ў сьпісах НКВД на вываз. Але лёс да гэтай сям’і аказаўся літасьцівы. Пасьля верасьня 39-га году пачалося закрыцьцё касьцёлаў і цэркваў. Пра лёс касьцёлу ў Дзеркаўшчыне Глыбоцкага раёну распавядае ахмістрыня, спадарыня Юзэфа.