Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым быў для людзей верасень 1939?


Успаміны відавочцаў пра верасень 1939 году. Штодня да 17 верасьня на сайце і ў эфіры "Свабоды".


Зьміцер Бартосік: “Калі я езьдзіў па заходняй Беларусі, вядома, што ў кожным мястэчку, у кожнай вёсцы я не мог абыйсьці ўвагай такую тэму, як старая мяжа, як жыцьцё за польскім часам, і як гэтак званы вызвольны паход Чырвонай Арміі.

Што гэта было для людзей? Ці сапраўды гэта было ўзьяднаньне ці сапраўды гэта была радасьць сустрэчы? Ці сапраўды гэта было нешта больш страшнае і абсалютна адваротнае радасьці? Гэта быў пачатак сталіншчыны, пачатак высылак і гэта далей. І тая карціна верасьня 1939 году складаецца з мазаікі адказаў, успамінаў, дэталяў, эпізодаў таго верасьня. Сказаць, што гэта атрымліваецца вельмі вясёлая карціна, нельга..."

Штодня да 17 верасьня ў эфіры і на сайце "Свабоды" успаміны людзей пра верасень 1939 году.

Першыя ўспаміны -- ў перадачы "Начная Свабода. вынікі дня", якая пачынаецца а 22 гадзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG