“Кожны экспанат праверылі сваімі рукамі. І ўсё кругом аплямбавалі!”
Мінулая ноч была неспакойнай для бібліятэкаркі з вёскі Цярэблічы спадарыні Ніны. Ноччу ў вокны яе хаты пастукаліся кадэбісты і загадалі ісьці на працоўнае месца, У бібліятэцы дзейнічае выстава драўляных скульптур. А. Лукашэнка нібыта выказаў жаданьне пазнаёміцца з гэтай выставай. Спадарыня Ніна ўдакладняе:
“Кожны экспанат пераправерылі. І ўсё кругом аплямбавалі! Перакідалі тут усё ноччу. Яны ж тут насьлядзілі, ад іх шмат засталося пяску і гразі. І як цяпер тут сустракаць госьця? Але ж даводзіцца. Ніколі яшчэ не было, каб сапёры правяралі кожны экспанат”.
“Плянавалі нават заасфальтаваць дарогу, але ж ужо часу не хапіла”
Аўрал зачапіў не толькі бібліятэку. Так было ва ўсёй вёсцы.
“І музэй трошкі падладзілі, і клюб. Платы людзям адрамантавалі, а некаторым нават новыя паставілі. І дарогу засыпалі гравіем. Калі будзеце ехаць, то трэсьці ўжо ня будзе. Плянавалі нават заасфальтаваць дарогу, але ўжо часу не хапіла. Літаральна за тыдзень часу ўсё было зроблена”.
Аднак А. Лукашэнка так і не прыйшоў у аплямбаваны музэй.
“Гэтая сустрэча не адбылася. Ніхто прэзыдэнта сюды не прывёў. Навезьлі ў аўтобусах чужых людзей. А нашых... У нашым жа сяле адбывалася адкрыцьцё школы, і нашы ж бацькі не змаглі ў гэтым удзельнічаць...”
“Гэта — паказуха. Зьедуць і забудуць пра гэтую вёску”
Іншы жыхар вёскі Цярэблічы Іван Навіцкі таксама мае крытычны погляд на тое, што было зроблена ў вёсцы да прыезду Лукашэнкі:
“Уражаньне такое, што гэта — паказуха. Столькі начальства панаехала! Дах рамантуюць, нешта прыстройваюць, штосьці фарбуюць. Словам, робяць паказуху. Да сёньня зрабілі, а назаўтра зьехалі і забылі пра гэтую вёску, як заўжды гэта здараецца”.
У Цярэблічах Аляксандар Лукашэнка сярод іншага зрабіў заяву пра неабходнасьць адраджэньня Палесься. Ён лічыць, што “ні ў якім разе нельга нашкодзіць гэтаму краю, сапсаваць тое, што ёсьць”.
Аднак дыскусіі Лукашэнкі з жыхарамі палескай глыбінкі не атрымалася. Чыноўнікі абмежавалі кола ўдзельнікаў сустрэчы. На гэта, у прыватнасьці, паскардзіўся “Свабодзе” столінскі фэрмэр Міхаіл Грыб.
“Для мяне няма доступу! Спрабую пісаць лісты, але нікуды яны не даходзяць, назад вяртаюцца. А мне хаця б адну хвіліну пагутарыць з прэзыдэнтам...”
Міхаіл Грыб працуе цяпер на зямлі збанкрутаванага калгаса “40 гадоў Кастрычніка”. На 60 гектарах былога балота вырошчвае агуркі, капусту, ягады, садавіну. Фэрмэр Міхаіл Грыб запэўнівае, што палешукі ведаюць самі, як адрадзіць радзіму сваёй працай.
“У нас працуе пакуль 56 чалавек. А ў сэзон прыцягваюцца яшчэ 200. А калі б павялічвалі пасяўныя плошчы, то працавалі б да тысячы чалавек. Нам трэба зямля для пашырэньня гаспадаркі. За гады майго фэрмэрства я выгадаваў шэсьць сыноў. Зяць — сёмы ў нас фэрмэр. Нам на нашу тэхніку патрабуецца хаця б тысячу гектараў ворыва. Нам не патрэбныя бюджэтныя грошы, самі купім салярку. Толькі няхай дзяржава атрымлівае ад нас прыбытак”.
Гэта — меркаваньне столінскага фэрмэра Міхаіла Грыба. Яго ён хацеў выказаць пад час прыезду ў ягоную вёску А. Лукашэнкі, але ня здолеў яго пабачыць.

сёньня зрабілі, а назаўтра зьехалі і забылі пра гэтую вёску ...