Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гордан сустрэўся з Макеем і Мартынавым


Філіп Гордан
Філіп Гордан

Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімір Макей і кіраўнік МЗС Сяргей Мартынаў правялі перамовы з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Філіпам Горданам.

“Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па пытаньнях шматбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяньня ў сфэры міжнароднай бясьпекі і раззбраеньня. Бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты”, — паведамляе БелТА пра сустрэчу Гордана з Макеем.

“Падчас сустрэчы абмеркаваны пытаньні разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх адносінаў, у тым ліку выкарыстаньня наяўных магчымасьцяў пашырэньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньня ў галіне міжнароднай бясьпекі”, — паведамляе прэсавая служба МЗС пра сустрэчу прадстаўніка Дзярждэпартамэнту ЗША зь Сяргеем Мартынавым.



У 2008 годзе ЗША занялі 11-е месца сярод гандлёвых партнэраў Беларусі па-за СНД і 17-е месца паводле памераў беларускага экспарту.

Таваразварот паміж дзьвюма краінамі склаў $628 мільёнаў — гэта 2% ад агульнага памеру зьнешняга гандлю Беларусі.

ЗША знаходзяцца на другім месцы пасьля Расеі паводле колькасьці створаных сумесных і замежных прадпрыемстваў.

Паміж Беларусьсю і ЗША дзейнічаюць шэсьць міжурадавых пагадненьняў, якія вызначаюць, у прыватнасьці, адносіны ў галінах:

  • эканамічнага супрацоўніцтва;
  • спрыяньня банкаўскай дзейнасьці;
  • скарачэньня стратэгічных узбраеньняў;
  • нераспаўсюду зброі масавага зьнішчэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG