Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія год назад выйшла з СНД, але сьцяг застаўся


Сьцяг Грузіі
Сьцяг Грузіі

Роўна год таму, 14 жніўня 2008 году, парлямэнт Грузіі прыняў рашэньне аб выхадзе з СНД. А праз чатыры дні, 18 жніўня, амбасада Грузіі ў Беларусі перадала адпаведны пакет дакумэнтаў у штаб-кватэру СНД. З гэтага моманту юрыдычна пачалася працэдура выхаду.

Але, згодна са Статутам Садружнасьці, разгляд пытаньня пра выхад з гэтай арганізацыі аднаго зь яе ўдзельнікаў ня можа пачынацца раней за каляндарны год з моманту паступленьня дакумэнтаў у штаб-кватэру СНД. Гэта зроблена дзеля таго, каб такая краіна “магла ўзважыць усе наступствы такога рашэньня”, паведамілі ў штаб-кватэры СНД у Менску. Таму дзяржаўны сьцяг Грузіі па-ранейшаму знаходзіцца ўнутры штаб-кватэры разам са сьцягамі іншых краін-удзельніц Садружнасьці.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі на пачатку гэтага тыдня вярнуўся з Грузіі. Там ён правёў шэраг сустрэч зь вядомымі грузінскімі палітыкамі. Спадар Якаўлеўскі кажа:

Раман Якаўлеўскі
“Я цалкам упэўнены: для іх СНД як арганізацыя ўжо больш не існуе. На маё пытаньне пра гэта яны найперш адказвалі пытаньнем: “А што зрабіла СНД, каб летась абараніць нас ад расейскай агрэсіі?” Хачу падкрэсьліць, так разважаюць усе палітыкі: і тыя, што пры ўладзе, і тыя, што ў апазыцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG