Яго спачатку адвезьлі ў міліцыю, дзе пратрымалі тры гадзіны, а потым - у пракуратуру. Хлопцу пагражаюць крымінальнай справай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Міхася Ільіна раней папярэджвалі, што супраць яго будзе распачата крымінальная справа, калі ён ня спыніць удзел у моладзевай арганізацыі. Раней яго выклікалі ў пракуратуру для дачы паказаньняў.
Сувязь зь Міхасём пакуль адсутнічае. Паплечнікі маладафронтаўца лічаць, што супраць яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 193-га артыкулу. Менавіта гэты артыкул унесьлі ў крымінальны кодэкс падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года.
За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адбывалі пакараньне за кратамі чацьвёра актывістаў арганізацыі “Партнэрства”, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Яшчэ 9 актывістаў “Маладога фронту” былі пакараныя штрафамі.
Маладафронтаўца папярэдзілі і адпусьцілі
Каго каралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі

Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
... арганізацыя дзейнасьці або ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, —
караюцца штрафам, ці арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.
караюцца штрафам, ці арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Каго каралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі
4 жніўня 2006 году былі абвешчаныя прысуды сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Эніра Браніцкая асуджаная на 6 месяцаў пазбаўленьня волі. | |
Аляксандар Шалайка быў асуджаныя на 6 месяцаў пазбаўленьня волі | |
Цімафей Дранчук – на год калёніі агульнага рэжыму | |
Мікола Астрэйка – на два гады калёніі агульнага рэжыму | |
5 верасьня 2006 году лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Дзьмітры Дашкевіч быў асуджаны паводле артыкулу 193-1 да 1 года і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. | |
29 траўня суд Савецкага раёну Менску пакараў актывістаў “Маладога фронту”. Насьце Палажанцы было вынесена папярэджаньне | |
Зьмітру Хведаруку - штраф 1 мільён 240 тысячаў беларускіх рублёў (578 даляраў ЗША) | |
Аляксею Янушэўскаму - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры) | |
Барысу Гарэцкаму - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры) | |
Алегу Корбану - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры) | |
4 верасьня 2007 году Івану Шыле ў Салігорску далі папярэджаньне | |
4 верасьня 2007 году Насту Азарку ў Нясьвіжы пакаралі штрафам у 1 мільён 240 тысяч рублёў (40 базавых велічыняў) | |
Яраслава Грышчэню 11 верасьня 2007 аштрафавалі на 930 тысяч рублёў у Баранавічах. | |
8 красавіка 2008 года Кацярыну Салаўёву пакаралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” аштрафавалі на 1 мільён 750 тысяч рублёў. |