Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: 35 хворых на сьвіны грып


Зафіксавана 6 новых выпадкаў захворваньня на грып A(H1N1).

Узрост усіх новых хворых — да 25 гадоў. Яны жывуць у Вільні, Пянявежысе, Пасвальскім і Прэнайскам раёнах, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Літвы.

Адзін з хворых — бортправаднік самалёта, рэйсам якога ляцеў пасажыр, хворы на грып (H1N1).

На сёньня ў Эўропе зарэгістравана болей за 33 тысячы выпадкаў захворваньня на сьвіны грып. 53 чалавекі памерлі.

У Латвіі зафіксавана 19 выпадкаў, у Эстоніі — 50, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG