Суд над Міхаілам Сьнегіром адбываецца за зачыненымі дзьвярыма. У судовую залю не дапусьцілі нават сваякоў абвінавачанага.
Справа Міхаіла Сьнегіра набыла шырокі розгалас пасьля таго, як летась 13 лістапада кіраўнік дзяржавы пералічыў праз тэлебачаньне прозьвішчы службовых асобаў, якіх абвінаваціў у карупцыі. У прамове былі згаданыя намесьнікі міністра ўнутраных спраў Аляксандар Шчурко, Віктар Філістовіч, намесьнік генэральнага пракурора Мікалай Купрыянаў, судзьдзі Алена Ільіна, Валеры Есьман, Тацяна Паўлючук, былыя намесьнікі міністра МУС Радзюкевіч і Глухоўскі, дырэктар Дэпартамэнту фінансаў і тылу Мельнікаў, дырэктар Дэпартамэнту ў справах міграцыі Іванчыкава і яшчэ некалькі службовых асобаў.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Міхаіл Сьнягір незаконна набыў кватэру ў элітным доме па цане, значна ніжэйшай за яе рэальны кошт у паўмільёна даляраў.
Апроч таго, ён абвінаваціў пракурора вобласьці ў тым, што той завяршае будаўніцтва катэджу на Цнянскім вадасховішчы, кошт якога, паводле візуальных ацэнак, перавышае мільён даляраў.
Згодна з пастановай пракуратуры , спрэчны катэдж былога пракурора аформілі для “адказнага захаваньня”. Менавіта набыцьцё будаўнічых матэрыялаў для катэджу і стала падставай для абвінавачаньня ў хабарніцтве.
Між тым Анатоль Зубоўскі, старшыня праўленьня швэдзка-беларускай кампаніі, якая валодала спрэчнай кватэрай, даслаў на tut.by ліст, у якім сьцьвярджаў, што Міхаіл Сьнягір цалкам разьлічыўся зь фірмай і заплаціў за кватэру 250 тысяч даляраў.
Міхаіла Сьнегіра і Мікалая Купрыянава звольнілі з пасадаў 17 лістапада. Адразу пасьля гэтага судовыя рашэньні ў справах аб аспрэчваньні валоданьня кватэрай у доме № 2 на вуліцы Грыбаедава адмянілі як незаконныя.
Чаму ж разгляд справы, пра якую казаў кіраўнік дзяржавы і пісалі дзяржаўныя СМІ, цяпер адбываецца за зачыненымі дзьвярыма? Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка выказаў сваё меркаваньне:
“Калі б гэта была паказная расправа, каб іншым непавадна было, то, напэўна, быў бы нейкі элемэнт публічнасьці. Але, хутчэй за ўсё, тут праяўляюцца працэсы перападзелу маёмасьці і ўладных рычагоў унутры клікі. Хутчэй за ўсё, той Сьнягір шмат рэчаў, шмат фактаў ведае, якія, ёсьць рызыка, што можа агучыць.
Усё гэта, відаць, вядзе да таго, што нібыта перад намі справа, датычная ледзьве не вайскова-абаронных пытаньняў. Хаця гэта так ня ёсьць”.
У судовай залі знаходзяцца толькі сам абвінавачаны Міхаіл Сьнягір, ягоны адвакат, абвінаваўца і судзьдзя.
Адвакат Міхаіла Сьнегіра Анатоль Шапялевіч даваў падпіску аб неразгалошваньні матэрыялаў справы, і таму немагчыма высьветліць, якія менавіта эпізоды — захаваньне боепрыпасаў, хабарніцтва ці злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі — разглядаюцца ў першы дзень суду.
Суд не задаволіў пазоў экс-пракурора Міхаіла Сьнегіра
Экс-пракурора Сьнегіра забаранілі фатаграфаваць у клетцы
Сьнягір ня хоча дарыць кватэру дзяржаве
Чаму суд над Сьнегіром хочуць зрабіць закрытым?
У Cьнегіра арыштавалі "гняздо"
Па ўладнай вэртыкалі распаўзьліся зямельныя карупцыянэры

Хутчэй за ўсё, тут праяўляюцца працэсы перападзелу маёмасьці і ўладных рычагоў унутры клікі