Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1994


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1994

Адкрыцьцё бюро Радыё Свабода ў Менску. – Госьць: шэф бюро ў Менску Жана Літвіна.– Архіў: Інтэрвію з Лукашэнкам.

Пад уплывам крывавых падзеяў на Балканах адбываецца чарговае пашырэньне Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа – у студзені пачынаецца вяшчаньне на краіны былой Югаславіі – Сэрбію, Чарнагорыю, Босьнію і Харватыю. Паўдзённаславянская рэдакцыя Радыё Свабодная Эўропа адыгрывае важную ролю ў інфармаваньні насельніцтва ахопленых вайною краінаў ва ўмовах мясцовай інфармацыйнай блякады.

Улетку 1994 году Біл Клінтан прымае прапанову прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і чэскага ўраду аб пераезьдзе рэдыястанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры Прагі. У жніўні амэрыканскі кангрэс зацьвярджае пастанову аб пераезьдзе, які будзе закончаны ў 1995 годзе.

У 1994 годзе амэрыканскі Кангрэс прымае Акт аб міжнародным радыёвяшчаньні, на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкоўваюцца адмыслова створанай Радзе Кіраўнікоў Радыёвяшчаньня.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG