Эўразьвяз выказаў заклапочанасьць з нагоды чарговага сьмяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі. На гэты конт прэс-служба прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Менску распаўсюдзіла заяву, у якой нагадвае пра рэзалюцыю ПАРЭ ад 23 чэрвеня, якая дэкляруе гатоўнасьць адмяніць часовае абмежаваньне статусу спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ для беларускіх дэпутатаў, калі ўлады Беларусі ўвядуць мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Рэакцыю Эўразьвязу выклікалі чарговыя сьмяротныя прысуды, вынесеныя беларускімі судамі.
29 чэрвеня Берасьцейскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры 30-гадовага мужчыну, якога абвінавацілі ў сэрыі забойстваў сталых жанчын. 17 ліпеня Менскі абласны суд за забойства двух работнікаў, якія перавозілі грошы калгасьнікам Салігорскага раёну, аднаму злачынцу вынес сьмяротнае пакараньне, а другога пакараў пажыцьцёвым зьняволеньнем.
На тэрыторыі Эўропы Беларусь — адзіная краіна, у якой выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды. Згодна з Крымінальным кодэксам, да вышэйшай меры — расстрэлу прыгаворваюць толькі за забойства і толькі злачынцаў мужчынскага полу.
Уся інфармацыя наконт выкананьня сьмяротных пакараньняў засакрэчаная. Згодна з падлікамі праваабаронцаў, у Беларусі ад 1991 году было расстраляна каля паўтысячы чалавек. Дэпутаты Эўрапярлямэнту лічаць такую сытуацыю недапушчальнай і патрабуюць прытрымлівацца цывілізаванай практыкі судовых пакараньняў. Тым больш што зь Беларусі прыходзяць зьвесткі ў ААН пра тое, што супраць падсьледных ужываюцца катаваньні і застаецца вялікі працэнт судовых памылак. Апроч таго, судовая сыстэма несамастойная, і часам суды ня могуць прымаць аб’ектыўныя рашэньні.
Пацьверджаньнем гэтаму стаў публічны зварот кіраўніка дзяржавы да старшыні Вярхоўнага суду. Праз тэлебачаньне прэзыдэнт папрасіў судзьдзю не караць строга забойцаў мужчыны, якога тыя западозрылі ў падпале хлява.
У выніку за наўмыснае групавое забойства злачынцы нават не патрапілі за краты.
Чаму ж беларускія ўлады выказвалі гатоўнасьць абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне, але так гэтага й не зрабілі? Наколькі праблематычна ўводзіць мараторый у беларускіх умовах?
Былы намесьнік старшыні Канстытуцыйнага суду Валер Фадзееў кажа, што на сёньняшні дзень для мараторыю няма ніякіх перашкодаў.
“Увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне ў нас ня ёсьць вялікай праблемай. Гэта ж не адмена сьмяротнага пакараньня, бо, каб яго адмяніць, трэба ўносіць зьмены ў Крымінальны кодэкс і г.д. Што ж тычыцца мараторыю, то гэта можна зрабіць папросту дэкрэтам прэзыдэнта.
Чаму гэта ня зроблена? Мне цяжка сказаць. Магчыма, хочуць выканаць тыя сьмяротныя пакараньні, якія раней былі вынесеныя, ці нешта іншае… Караць сьмерцю ці не, залежыць ад ацэнкі суду”.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька выказаў сваё меркаваньне:
“Той жа Страсбур хоча знайсьці меншае заданьне, праблему, якая не такая значная для Лукашэнкі. А беларускія ўлады хочуць, каб перад імі ніхто ніколі ня ставіў ніякіх пытаньняў. Ня хочуць браць на сябе ніякіх абавязкаў. Хочуць нешта атрымліваць, а ўзамен не даваць нічога.
Падаецца ж, што ўсё ляжыць на паверхні і не выклікае ніякага пратэсту, ніяк не паўплывае на ўладу — яна застанецца ў Лукашэнкі. Фактар, хутчэй за ўсё, псыхалягічны — ня хоча Лукашэнка пераходзіць бар’ер, які ён не пераходзіў 15 гадоў”.
Ад моманту вынясеньня сьмяротнага пакараньня да яго выкананьня часам праходзіць некалькі месяцаў. Спачатку прысуд абскарджваецца ў вышэйшых інстанцыях. Пасьля гэтага ён трапляе ў Камітэт па памілаваньнях. За 13 гадоў былі выключныя, адзінкавыя выпадкі, калі расстрэл мянялі на пажыцьцёвае зьняволеньне. Незалежна ад таго, якое рашэньне прымалі чальцы камітэту, усё вырашаў подпіс кіраўніка дзяржавы.
Пакараным ніколі не называлі дату расстрэлу, іх сваякам не дазвалялі апошняга спатканьня і не выдавалі труп для пахаваньня. Месцы пахаваньня трымаюцца ў сакрэце.
Рэакцыю Эўразьвязу выклікалі чарговыя сьмяротныя прысуды, вынесеныя беларускімі судамі.
29 чэрвеня Берасьцейскі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры 30-гадовага мужчыну, якога абвінавацілі ў сэрыі забойстваў сталых жанчын. 17 ліпеня Менскі абласны суд за забойства двух работнікаў, якія перавозілі грошы калгасьнікам Салігорскага раёну, аднаму злачынцу вынес сьмяротнае пакараньне, а другога пакараў пажыцьцёвым зьняволеньнем.
На тэрыторыі Эўропы Беларусь — адзіная краіна, у якой выносяць і выконваюць сьмяротныя прысуды..