Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Еxit polls: У Малдове 4 празаходнія партыі набралі большасьць


Паводле апошніх вынікаў апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў, на парлямэнцкіх выбарах у Малдове абсалютную большасьць набралі чатыры празаходнія партыі. Камуністы, паводле папярэдніх зьвестак, маюць крыху меней за палову галасоў, але займаюць першае месца сярод асобных партыяў. Гэта азначае, што ў парлямэнце новага скліканьня камуністы верагодна застануцца ў меншасьці, што ня дасьць ім магчымасьці абраць свайго кандыдата прэзыдэнтам краіны на замену цяперашняму Уладзімеру Вароніну.


Паводле апытаньняў праведзеных інстытутам грамадзкай палітыкі камуністычная партыя Ўладзімера Вароніна набрала 41.7 адсоткі галасоў. Сярод апазыцыйных структураў больш за ўсіх галасоў атрымалі лібэральныя дэмакраты (17.4%), за ёй ідзе Лібэральная партыя якая мае 16% галасоў. Яшчэ дзьве празаходнія партыі, нядаўна створаная Дэмакратычная і Наша Малдова атрымалі 12.5% і 8% адпаведна. Чакаецца што ўлады апублікуюць папярэднія вынікі ў першай палове дня 30 ліпеня.

Паўторныя парлямэнцкія выбары былі прызначаныя ў чэрвені, пасьля таго, як апазыцыя двойчы байкатавала спробу камуністычнай парлямэнцкай большасьці абраць прэзыдэнтам краіны свайго прэтэндэнта.

Паводле афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў красавіку, перамогу атрымала Камуністычная партыя. Гэта выклікала масавыя забурэньні ў сталіцы краіны Кішынэве, пад час якіх пратэстоўцы штурмавалі будынак парлямэнту і прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю. За выбарамі сачылі каля 500 міжнародных назіральнікаў, у тым ліку 200 ад АБСЭ. Адна з буйнейшых эўрапейскіх арганізацыяў, якая спэцыялізуецца на маніторынгу выбараў (ENEMO) адклікала з краіны 140 сваіх чальцоў пасьля таго як назіральнікам ад Грузіі было адмоўлена ва ўезьдзе ў краіну, а 87-мі іншым -- адмоўлена ў акрэдытацыі. З Малдовы былі дэпартаваныя і беларускія праваабаронцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG