“Вельмі добра, што вайна, хоць паядзім таньней мяса і каўбасы. Бо ў нас цэны на мясныя прадукты даражэй, чым у Літве і Польшчы. Дажыліся. Ведаеце, наколькі сала ў палякаў таньней, чым у беларусаў?! Дык можа беларус крыху таньней атрымае мяса і мясных прадуктаў, калі расейцы ня будуць купляць”. | |
“Мы зараз не ў гэтым ракурсе размаўляем. Мы зараз думаем, якім чынам нашы стасункі не ўскладняць, кал і б абодвум бакам было не зусім утульна. Сёньня не стаіць пытаньне пра выгаду ці нявыгаду такіх дзеяньняў. У дадзеным выпадку палітыка нге прысутнічае з боку Беларусі”. | |
“З дапамогай эканамічнага прымусу расейцы спрабуюць рэалізаваць абраную стратэгію. Гэта далейшая адпрацоўка мадэлі нанясеньня кропкавых удараў. Расейскія інтарэсы палягаюць у прыватызацыі, у доступе да беларускай уласнасьці. Бо ў Беларусі пачынаецца маштабны, небывалы падзел уласнасьці. І два самыя адчувальныя ўдары — гэта мясныя і малочныя прадпрыемствы, якія ёсьць ва ўсіх раёнах Беларусі. Гэта працяг геаэканамічнай вайны”. | |
Намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур: “Наогул, ад вайны ніякай карысьці не бывае. Так што майце на ўвазе, што тут ніякай карысьці ня будзе, а толькі бяда. Так што, калі караценька, то гэта так”. |
Якая карысьць можа быць Беларусі ад мясной вайны? На гэтае пытаньне адказваюць вядомыя асобы. "Хоць паядзім таньней мяса і каўбасы..."
Самае папулярнае
1